Спушанка

рака ў Беларусі

Спуша́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Скідалькі (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім і Гарадзенскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 44 км[1]. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.

Рака
Спушанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Плянтаў
Вусьце Скідалька
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 44 км
Плошча басэйну 228 км²
Нахіл воднай паверхні 1,6 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Прудчак

Асноўны прыток — рака Прудчак (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Дэмбрава.

Пачынаецца каля вёскі Плянтаў Шчучынскага раёну, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне места Скідзелю. Даліна зьвілістая, трапэцападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Абалона да вёскі Дэмбрава двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расьліннасьцю і хмызьняком, ніжэй плыньню вузкая, адкрытая. Рэчышча зьвілістае (шырыня 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтамабільнай дарогі Шчучын — мястэчка Астрына (18 км) і ад вёскі Маліньнікаў да Дэмбрава (4 км). Прымае сьцёк зь мэліярацыйных каналаў. Каля Дэмбрава на рацэ сажалка (плошча 6,4 га)[2].

  1. ^ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці, Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1