Спач (турма)
Каардынаты: 41°53′57″ пн. ш. 20°2′46″ у. д. / 41.89917° пн. ш. 20.04611° у. д.
Турма Спач (па-альбанску: Burgu i Spaçit) — турма ў Альбаніі, якая існавала з 1968 па 1991 гады ў паўночнай частцы народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албаніі і названая ў гонар вёскі Спач ў муніцыпалітэце Мірдыта. Зьняволеныя ў гэтай турме займаліся папраўчымі работамі на шахтах. Гэтая турма была адной з самых сумна вядомых турмаў краінаў АВД, куды адпраўляліся ня толькі звычайныя крымінальнікі, але і палітычныя апанэнты камуністычнай улады Альбаніі [1]. З кастрычніка 2015 году турма ўваходзіць у сьпіс Сусьветнага фонду помнікаў[2]. Называецца грамадзкімі і палітычнымі дзеячамі сымбалям тэрору [3] і камуністычнай дыктатуры ў Альбаніі[4].
Гісторыя
рэдагавацьПершыя будаўнічыя працы ў вёсцы Спач пачаліся ў 1954 годзе [5]. Адкрыцьцё турмы адбылося ў 1968 годзе[6]: яна ўвайшла ў сыстэму турмаў, якую Энвэер Ходжа цалкам пераняў з ГУЛАГу. У склад турмы ўваходзілі камэры для вязьняў, у якіх летам было горача, а зімой зімна; асобна стаялі ізалятары, сталовая, адміністрацыйны будынак і памяшканьне для нясеньня вахты. У працоўным лягеры працавалі за 1400 чалавек пры наяўнасьці месцаў усяго для 400 зьняволеных. Яны займаліся штодня шматгадзіннымі цяжкімі працамі ў шкодных умовах з дрэннай вэнтыляцыяй і недахопам паветра. Да тунэлю вёў мост[7][8]. З многімі зьняволенымі дрэнна абыходзіліся, некаторыя былі забітыя аховай, іншыя памерлі ад зьнясіленьня, трэція захварэлі падчас працы і памерлі. Ім не аказвалася належная мэдыцынская дапамога, харчаваньне было таксама кепскім. Па словах Зэфа Сымона, яго трымалі 12 гадоў у турме ў такіх умовах, што былі не лепш за ўмоў канцлягэру Маўтхаўзэн[9].
У траўні 1973 году зьняволеныя ўзьнялі бунт: першы антыкамуністычны выступ у Альбаніі. Яны вывесілі сьцяг Альбаніі безь пяціканцовай зоркі[7][10][11]. Войскі адмысловага прызначэньня за тры дні аднавілі кантроль над турмой. Чацьвёра завадатараў былі расстраляныя, яшчэ каля 100 атрымалі вялікія турэмныя тэрміны. У траўні 1985 году адбылося другое паўстаньне супраць агідных ўмоў утрыманьня і гвалту ахоўнікаў. Спэцназ МУС прыбыў на верталёце ў турму: траіх зьняволеных расстралялі, шмат каму павялічылі турэмныя тэрміны. Некаторыя зьняволеныя былі зьбітыя да сьмерці аховай і супрацоўнікамі Сігурымі за антыўрадавыя выказваньні.
Турма была зачыненая ў 1991 годзе пасьля зьмены ўлады ў Альбаніі.
Бягучая сытуацыя
рэдагавацьПасьля 1995 году турма была цалкам занядбана і паступова прыйшла ў запусьценьне. Жалеза і іншы мэталь дэмантавалі і прадалі[7][12]. Былая турма Спач цяпер вядомая як помнік культуры другой катэгорыі[8]. Існуюць некалькі плянаў ад міжнародных арганізацыяў і былых палітвязьняў па ператварэньні турмы ў мэмарыял або музэй[13][14]. У 2015 годзе нью-ёрская арганізацыя World Monument Fund ўключыла турму ў сьпіс 50 помнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня[15]. Але ня гледзячы на статус турмы, на тэрыторыі вязьніцы працягваюцца працы ў шахтах[7]. Аднак насуперак статусу, на тэрыторыі турмы працягваюцца работы ў шахтах[7]. Турэцкая кампанія плянуе распрацоўваць і далей другое па велічыні радовішча медзі ў Альбаніі[16].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ v-spisok-vsemirnogo-fonda-pamyatnikov-443 Турма ў Альбаніі дададзеная ў сьпіс Сусьветнага фонду помнікаў(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Thomas Roser (2013-08-08) Albanien: Wo man für Klagen über das Essen zehn Jahre Haft erhielt (ням.). Die Presse. Праверана 2017-04-13 г.
- ^ Vilma Filaj-Ballvora, Johan von Mirbach (2013-08-13) Albanien: Aufarbeitung der kommunistischen Vergangenheit. Deutsche Welle. Праверана 2017-04-13 г.
- ^ Ambassador Lu’s Reflections on Spaç Prison. Cultural Heritage without Borders (2015-11-03). Праверана 2017-04-13 г.
- ^ Albania Tete Mining Spac Copper Project Feasibility Study Results Праверана 2017-04-13 г.
- ^ Spaç Prison. World Monuments Fund. Праверана 2017-04-13 г.
- ^ а б в г д Vincent W.J. van Gerven Oei (2015-10-09) Vincent W.J. van Gerven Oei visits Spac. Berfrois. Праверана 2017-04-13 г.
- ^ а б Muzeu i Memories Праверана 2017-04-12 г.
- ^ Albanian Bishop Recalls an Era of Agonies. Zenit (2005-09-27). Праверана 27-04-13 г.
- ^ Gazeta Shqip Burgu i Spaçit, nis projekti i kthimit në muze. Info Arkiva. Праверана 2017-04-12 г.
- ^ „Spaç 1985, bisedat e të burgosurve për krijimin e Partisë Demokratike“. Vdekja e Enverit, si e rrahën Dom Simonin në Spaç. Panorama (2014-10-27). Праверана 2017-04-13 г.
- ^ Besar Likmeta (2013-02-15) Thieves Plunder Historic Albanian Labour Camp. Balkan Insight. Праверана 2017-04-13 г.
- ^ Burgu i Spacit: zbardhet projekti që i kthen imazhin e viteve ‘70-‘80 (альб.)
- ^ AP (2016-06-19) Albania's broken men fear prison horrors will be forgotten. Mail Online. Праверана 2017-04-13 г.
- ^ 2016 World Monuments Watch. World Monuments Fund. Праверана 2017-04-12 г.
- ^ Albania. Tete Mining. Праверана 2017-04-12 г.
Літаратура
рэдагаваць- Marianne Graf. Spaç — es war die Hölle // Albanien nördlich des Shkumbin. — Gnas: Herbert Weishaupt Verlag, 2003. — ISBN 978-3-7059-0166-7.
- Fatos Lubonja. Second Sentence: Inside the Albanian Gulag. — London: I.B. Tauris, 2009. — ISBN 978-1-84511-924-9.
- Agim Musta. Burgu minierë i Spaçit, Mirditë // Burgjet e diktaturës komuniste në Republikën e Shqipërisë. — Tirana: Mirgeeralb, 2005.
- Anita Niegelhell, Gabriele Ponisch. Wir sind immer im Feuer. Berichte ehemaliger politischer Gefangener im kommunistischen Albanien. — Wien: Böhlau, 2001. — Т. Band 2. — (Zur Kunde Südosteuropas. Albanologische Studien). — ISBN 978-3-205-99290-5.
- Maks Velo Albanie utopie. Huis clos dans les Balkans / Sonia Combe, Ivaylo Ditchev. — Paris: Éditions Autrement, 1996. — С. 167–173. — ISBN 978-2-86260-574-6.