Варшаўская дамова
Варша́ўская дамо́ва (Дамова пра сябро́ўства, супрацо́ўніцтва і ўзаемадапамо́гу) ад 14 траўня 1955 году — дакумэнт, які замацаваў стварэньне вайсковага саюзу эўрапейскіх сацыялістычных краінаў начале з Савецкім Саюзам — Арганізацыя Варшаўскай Дамовы (АВД) і замацаваў двупалярнасьць сьвету на 44 годы. Падпісаньне дамовы было ў адказ на ўваход ФРН у НАТО[1].
Варшаўская дамова |
Дамову падпісалі Альбанія, Баўгарыя, Вугоршчына, НДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына 14 траўня 1955 году на Варшаўскай нарадзе эўрапейскіх краінаў па забясьпячэньні міру і бясьпекі ў Эўропе. Дамова набыла моц 5 чэрвеня 1955 году. У 1962 годзе ўрад Альбаніі спыніў удзел у працы Арганізацыі Варшаўскай дамовы, а ў 1968 годзе абвясьціў пра скасаваньне дамовы[2].
26 красавіка 1985 году, з-за сканчэньня тэрміну дзеяньня, была працягнута на 20 год. У сувязі з палітычнымі зьменамі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў лютым 1991 году дзяржавы-ўдзельніцы АВД распусьцілі ейныя вайсковыя структуры, а 1 ліпеня 1991 падпісалі Пратакол пра поўнае спыненьне дзейнасьці Дамовы.
Склад
рэдагаваць- Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
- Народная Рэспубліка Албанія (спыніла ўдзел у АВД у 1961 з-за ідэалягічных супярэчнасьцяў; афіцыйна выйшла ў 1968 — пасьля ўводу войскаў АВД у Чэхаславаччыну)
- Народная Рэспубліка Баўгарыя
- Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
- Вугорская Народная Рэспубліка
- Польская Народная Рэспубліка
- Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка
- Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка (1956—1990)
Умовы дамовы
рэдагавацьДамова складалася з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасьці зь яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскай дамовы абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілаю ці яе ўжываньня, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь зь іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.
Кіраўнічыя органы
рэдагаваць- Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзеньня кансультацыяў і разгляда пытаньняў, якія ўзьнікаюць у зьвязку з ажыцьцяўленьнем Варшаўскай дамовы.
- Аб’яднанае камандаваньне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня ўзброеных сілаў і ўмацаваньня абараназдольнасьці краінаў — удзельніцаў Варшаўскай дамовы.
Вайсковыя кіраўнікі АВД
рэдагавацьГалоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы
рэдагаваць- 1955—1960 — іван Конеў — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1960—1967 — Андрэй Грэчка — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1967—1976 — Іван Якубоўскі — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1977—1989 — Віктар Кулікаў — Маршал Савецкага Саюзу,
- 1989—1991 — Пётар Лушаў — ґенэрал арміі.
Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сілаў краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы
рэдагаваць- 1955—1962 — Аляксей Антонаў — ґенэрал арміі,
- 1962—1965 — Павел Батаў — ґенэрал арміі,
- 1965—1968 — Міхаіл Казакоў — ґенэрал арміі,
- 1968—1976 — Сяргей Шцяменка — ґенэрал арміі,
- 1976—1988 — Анатоль Грыбкоў — ґенэрал арміі,
- 1989—1991 — Уладзімер Лобаў — ґенэрал арміі.
Дзейнасьць
рэдагавацьЖнівень 1968 году — увод войскаў у Чэхаславаччыну (прыгнечаньне Праскае вясны)
Дэклярацыі
рэдагавацьНа Маскоўскім паседжаньні ПКК (1958) была прынята Дэклярацыя, у якой прапанавалася скласьці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскай дамовы і чальцамі НАТА.
У прынятай на паседжаньні ПКК у Маскве (1960) Дэклярацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэньне Савецкага ўраду ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядравых выпрабаваньняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядравых выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэньня выпрацоўкі дамовы пра спыненьне выпрабаваньняў ядравай зброі.
На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў зьвязку з плянамі стварэньня шматбаковых ядравых сілаў НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыцьцяўленьня гэтых плянаў. Будапэшцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэклярацыя пра ўмацаваньне міру і бясьпекі ў Эўропе.
Вучэньні і манэўры
рэдагавацьПраводзіліся сумесныя камандна-штабныя і вайсковыя вучэньні і манэўры. Вучэньні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краінаў. Да ліку найболей буйных ставіліся вучэньні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).
Выведка
рэдагавацьПадчас дзеяньня Варшаўскай Дамовы паміж выведкамі краінаў-удзельніцаў вялася сталая каардынацыя, з 1979 году пачала дзейнічаць глябальная сыстэма радыёэлектроннае выведкі — Сыстэма аб’яднанага ўліку зьвестак пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннае і касьмічнае выведкі СССР, Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, НДР, а таксама якія не ўваходзілі ў Варшаўскую Дамову Віетнаму, Манголіі і Кубы.