Со́фія Кавале́ўская (таксама Зоф'я Кавалеўская, польск. Zofia Kowalewska, 1853, вёска Малыя Бакшты Маладэчанскага раёну — 22 лютага 1918, Менск[2]) — беларуская і польская фальклярыстка, этнографка, пісьменьніца.

Софія Кавалеўская
Zofia Kowalewska
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Зоф'я Лентоўская
Нарадзілася 1853
Памерла 22 лютага 1918(1918-02-22)
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці фальклярыстка, пісьменьніца, пэдагог, публіцыстка
Гады творчасьці 1912-1918
Мова польская мова[1]
Значныя творы Obrazki Mińskie 1850-1863 (1912), Ze wspomnień wygnańca z roku 1863 (1912), Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie (1934)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалеўская.
Зоф'я Кавалеўская, 1918, Tygodnik Ilustrowany

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Зоф’я Кавалеўская (у дзявоцтве Лентоўская) нарадзілася ў памешчыцкай сям’і ў 1853 годзе ў Малых Бакштах Менскай губэрні. Яна была жонкай Яўгена Завадзкага зь Віленскага павету. У сваім маёнтку, дзе правяла большую частку жыцьця, вяла асьветніцкую дзейнасьць і таемнае выкладаньне польскай мовы і польскай гісторыі[3].

У часопісе «Tygodnik Ilustrowany» No 6 за 1918 г. было напісана: «Яна памірала, распытваючы пра ход бітваў (польскіх) легіянэраў»[4].

Памерла 22 лютага 1918 г. у Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстаньне 1863—1864 рр. на Меншчыне і прысьвяціла яму некалькі артыкулаў і кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 году», якая выйшла ў сьвет у 1911. Аўтарка працы «Вясельная ўрачыстасьць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладэчна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладніка Менскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Менскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладнікаў, тэатар, сям’ю В. Дунін-Марцінкевіча, памятныя мясьціны места.[5]

Пісала артыкулы і апавяданьні ў газэце «Kurier Litewski» і часопісе «Wisła»[6].

  • Obrazki Mińskie 1850-1863, nakładem księgarnia Józefa Zawadzkiego w Wilnie ,1912.
  • Ze wspomnień wygnańca z roku 1863, nakładem księgarnia Józefa Zawadzkiego w Wilnie, 1912.
  • Z pamiętników doktora:powieść współczesna, nakładem księgarnia Józefa Zawadzkiego w Wilnie 1913.
  • Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie, nakładem Wyd. "Dziennika Wileńskiego" w Wilnie, 1934.
  1. ^ Kowalewska, Zofia // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Kowalewska Zofia, z Łętowskich // Poczet twórców literatury wileńskiej od wieku xvi do roku 1945 (15), „Znad Wilii”, 2016.4(68), с. 45-46, https://www.znadwiliiwilno.lt/wp-content/uploads/2020/04/Znad-Wilii-68.pdf
  3. ^ Mścisław Olechnowicz, Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX wieku, Wydawnictwo Łódzkie, 1986, s. 109,
  4. ^ 100 lat temu - Zofia z Łętowskich Kowalewska, m.100lattemu.pl, https://web.archive.org/web/20230309022248/http://m.100lattemu.pl/aktualnosci/ze-swiata/32394-zofia-z-letowwskich-kowalewska
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 553.
  6. ^ 100 lat temu - Zofia z Łętowskich Kowalewska, m.100lattemu.pl, http://m.100lattemu.pl/aktualnosci/ze-swiata/32394-zofia-z-letowwskich-kowalewska

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.