Соф'я Шах

беларуская паэтка

Соф’я Мікалаеўна Шах (нар.29 лістапада 1947, Лясец, Калінкавіцкі раён) — беларуская паэтка.

Соф'я Шах
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 29 лістапада 1947(1947-11-29) (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і рабочых. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадзкім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёну.

Скончыла факультэт пачатковых клясаў Мазырскага пэдагагічнага інстытуту ў 1969 годзе. Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёну, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёну. У 1980 годзе скончыла завочна дэфэкталягічны факультэт Мінскага пэдагагічнага інстытуту, працавала лягапедам у школе-інтэрнаце ў Сьветлагорску. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1990 году.

Літаратурнай працай займаецца з 1983 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар паэтычных кніг:

  • 1989 — «І не пакіне спадзяванне»
  • 1995 — «Пад высокай лагодай нябёс»
  • 1997 —«Наш двор»
  • 1998 — «Вучым гаварыць і думаць»
  • 1998 — «Ад імгнення — да стагоддзя»
  • 2000 — «Адухаўленне»
  • 2001 — «Прысвячэнне»
  • 2002 — «Займальная граматыка для пачатковых класаў»,
  • 2002 — «Займальная граматыка для сярэдніх класаў»
  • 2002 — «Прызначэнне»
  • 2003 — «На ўсё дабро ў адказ»
  • 2003 — «Увасабленне»
  • 2004 — «Спасціжэнне»
  • 2006 — «Кругаспеў»
  • 2007 — «Азарычы»
  • 2009 — «Перазоў=Перезов»
  • 2010 — «Малітваспеў»
  • 2012 — «Кнігалюбка»

Літаратура

рэдагаваць