Смажаны сыр
Сма́жаны сыр (па-чэску: smažený sýr, [ˈsmaʒɛniː ˈsiːr], па-славацку: vyprážaný syr, [ˈʋipraːʐaniː ˈsir]) — чэская і славацкая страва з сырам (часьцей за ўсё з эдамам), пакроеным грубымі лустамі і паніраваным у муцэ, яйку і паніроўцы, а пасьля засмажаная на патэльні ці ў фрытуры. Падаецца з салатай з сырой гародніны, бульбай фры (ці бульбай у іншых формах гатаваньня) і тартарам ці маянэзам.