Случарэцкі павет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага

Случарэ́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Слуцак.

Случарэцкі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Слуцак
Дата ўтварэньня 3 траўня 1791
Дата скасаваньня 1793
Час існаваньня 1791—1793
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утварыўся на аснове Слуцкага княства згодна з Канстытуцыяй 3 траўня (1791). Існаваў да 1793 року, калі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.

У склад павету ўваходзілі Глуская, Капыльская, Клецкая, Ляхавіцкая, Мядзьведзіцкая, Слуцкая і Цімкавіцкая парафіі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Случарэцкі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 261.

Літаратура рэдагаваць