Слуцкі збройны чын (фільм)

«Слуцкі збройны чын (Невядомая Беларусь)» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра Слуцкае паўстаньне 1920 году. У фільме выкарыстаны кадры з мастацкага фільму «На чорных лядах».

Слуцкі збройны чын
Слуцкі збройны чын
(Невядомая Беларусь)
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Сяргей Ісакаў
Сцэнарыст Уладзімер Халіп
Кампазытар Каміль Сэн-Санс
Вытворчасьць Белсат
Дата выхаду 2008
Час 31:15
Краіна Польшча
Мова беларуская

Фільм, створаны ў рамках праекту «Невядомая Беларусь» для беларускамоўнага тэлеканала «Белсат», які трансьлюецца з Польшчы, апавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі 1920-х гадоў. Стужка прысьвечаная Слуцкаму ўзброенаму паўстаньню, удзельнікі якога ваявалі супраць Чырвонага Войска камуністычнай Расеі за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мэта фільмуРэдагаваць

Галоўнай мэтай фільму зьяўляецца аспрэчаньне міту аб тым, што Беларусь пачалася 1 студзеня 1919 году з утварэньнем бальшавіцкай БССР, а да гэтага дня ня мела сваёй дзяржаўнасьці.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць