Слуцкае Эвангельле
Слу́цкае Эва́нгельле — уласнаручна перапісанае ў 1580—1582 гадах на царкоўнаславянскай мове слуцкім князем Юрыем Юр’евічам Алелькавічам Дабравесьце. Рукапіс зьмяшчаецца на 263 старонках у 2 калёнкі па 20 радкоў карычневым чарнілам з выкарыстаньнем цынобры(en) і золата. Застаўкі і многія літары ўпрыгожаныя геамэтрычным і расьлінным арнамэнтам. У 2009 г. выйшла факсімільнае выданьне рукапіса накладам 500 асобнікаў.
| |
Юры Юр’евіч Алелькавіч | |
Слуцкае Эвангельле, 1582 | |
38,8×25,2 см | |
Дамавы храм ў гонар Сабора беларускіх сьвятых, Менск |
Месцазнаходжаньне
рэдагавацьУ 1582 годзе князь перадаў свой рукапіс разам з настаяцельскім посахам і срэбраным пацірам слуцкаму Сьвята-Троіцкаму манастыру, дзе той знаходзіўся ў рызьніцы да 1920-х гадоў. Калі манастыр зачынілі, рукапіс перадалі на захаваньне ў Слуцкі краязнаўчы музэй. Затым рукапіс перавезьлі дзяржаўны музэй у Менск, у 1929 г. яго перадалі ў Магілёўскі дзяржаўны музэй[1]. У пачатку Нямецка-савецкай вайны ён зьнік з браняванага пакоя музэю разам з Крыжам Эўфрасіньні Полацкай. 12 чэрвеня 2003 г. экзарх Беларусі Філарэт абвясьціў, што менская прыхаджанка перадала атрыманы ў спадчыну рукапіс сьвятару за адпяваньне сваяка[2]. Цяпер кніжны помнік захоўваецца ў дамавым храме ў гонар Сабора беларускіх сьвятых[3].
У 2008 годзе па выніках праведзенага на працягу некалькіх год навуковага дасьледаваньня Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусьціла электроннае выданьне, якое ўключала лічбавую копію і ўзноўлены тэкст рукапісу, а таксама матэрыялы гістарычнага, кодэка-палеаграфічнага і лінгвістычнага аналізу Слуцкага Эвангельля[3]. У 2009 годзе Беларускі экзархат пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі выдаў названыя матэрыялы ў выглядзе факсымільнага выданьня[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ларыса Цімошык. Запавет слуцкага князя даносяць эвангельскія словы // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2010. — № 26 (26634). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Васіль Цішкевіч. Легендарнае Слуцкае Эвангельле вяртаецца на гістарычную радзіму // Зьвязда : газэта. — 20 траўня 2009. — № 89 (26447). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Алесь Суша. Слуцкае Эвангельле. Узнаўленьне сьвятыні (04.06.2020).
Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |