Слоўнік для дзяцей (беларуска-польскі, польска-беларускі)

Сло́ўнік для дзяце́й — беларуска-польскі і польска-беларускі ілюстраваны слоўнік на 1000 артыкулаў, выдадзены ў 2006 годзе (у 2007 і 2008 гадох выйшлі дадатковыя наклады). Аўтарка — Валерыя Ждановіч, дачка беларускага фотамастака Валянціна Ждановіча. У беларускай частцы ўжываецца клясычны правапіс.

Асаблівасьць слоўніка — тэматычны, а не альфабэтны парадак словаў і зваротаў. Дае магчымасьць абіраць варыянты зваротаў, фразэалягізмаў і ідыёмаў праз магчымасьць прасачыць іх выкарыстаньне ў простым і ўскосным значэньні[1].

Рэдактары: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Павал Казанецкі.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Ждановіч В. Слоўнік для дзяцей: беларуска-польскі, польска-беларускі; Slownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. — Менск, Мэдысонт, 2006. — 290 с ISBN 985-6530-44-X.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць