Слаўка Аўсэнік (па-славенску: Slavko Avsenik; 25 лістапада 1929 — 2 ліпеня 2015) — славенскі кампазытар і музыка. Пачынаючы з 1953 году пасьля ўтварэньня ансамблю братоў Аўсэнікаў, ён напісаў больш за тысячу песень і меў посьпехам ня толькі ў Славеніі, але ў асобных частках Эўропы і Амэрыкі. Часьцяком лічыцца адным з выбітных музыкаў краіны[3][4][5].

Слаўка Аўсэнік
Дата нараджэньня 26 лістапада 1929(1929-11-26)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 ліпеня 2015(2015-07-02)[2] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак аўтар-кампазытар, акардэаніст
Жанры Верхняя Крайна[d]
Інструмэнты акардэон
Дзеці Слаўка Аўсэнік-малодшы[d] і Марцін Аўсэнік[d]
Узнагароды
Сайт avsenik.com

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1929 годзе. У сям’і было чатыры дзіцяці і Слаўка быў самым малодшым зь іх. Ужо ў дзяцінстве з ініцыятывы бацькі быў сфармаваны сямейны музычны квартэт. Зь дзяцінства гуляў на гармоніку. Да заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў траўні 1945 году ўступіў у партызанскі атрад Карынтыі і ўдзельнічаў у вызваленьні рэгіёну. У 1946 годзе ён стаў чальцом нацыянальнай зборнай па скачках з трампліну, аднак пасьля траўмы хрыбетніка на спаборніцтвах у Клягенфурце ў 1952 годзе сышоў са спорту. Пасьля ўладкаваўся на працу ў Любляну, дзе працаваў на шкарпэткавай фабрыцы. У 1953 годзе ён быў прыняты на праслухоўваньне на мясцовае радыё, дзе першапачаткова граў на гармоніку адзін.

У 1953 годзе разам з братам зарганізаваў гурт «Ансамбль братоў Аўсэнік», выступы якога трансьляваліся ў «Славенскую гадзіну» на аўстрыйскім радыё. З ростам папулярнасьці, яны неўзабаве пачалі выступаць на канцэртах у Заходняй Нямеччыне. Атрымаўшы кантракт на запіс з кампаніяй Telefunken-Decca у 1960 годзе, ансамбль працягваў нарошчваць папулярнасьць. Гурт рэгулярна зьяўляўся на сеткавым тэлебачаньні, нястомна гастраляваў і плённа запісваўся.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #122425561 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Slavko Avsenik // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Simon Frith, ed. (1991). «World Music, Politics and Social Change: Papers from the International Association for the Study of Popular Music». Manchester University Press. — С. 76—78. — ISBN 978-0719028793.
  4. ^ Leopoldina Plut-Pregelj, Carole Rogel (2010). «The A to Z of Slovenia». Rowman & Littlefield. — С. 314. — ISBN 978-0810872165.
  5. ^ Dieter Schulze (2011). «Slowenien». Baedeker. — С. 65. — ISBN 978-3829712682.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць