Ансамбль братоў Аўсэнікаў
Анса́мбль братоў Аўсэ́нікаў (па-славенску: Ansambel bratov Avsenik, па-нямецку: Slavko Avsenik und seine Original Oberkrainer) — славенскі верхнякрайнскі музычны гурт, створаны братамі Слаўкам Аўсэнікам і Вілка Аўсэнікам у 1953 годзе ў Бэгунье-на-Гарэньскім. Музыку да іх рэпэртуару, а гэта каля тысячы песень напісаў Слаўка, у той час як Вілька, які меў клясычную адукацыю кампазытара, працаваў над аранжыроўкамі. Тэксты песень былі напісаныя Мар’янам Старэ, Фэры Суванам, Іванам Сівэцам, Франкам Кошырам, Тонэ Фарнэцьці, Вінка Шымэкам ды іншымі.
Ансамбль братоў Аўсэнікаў | |
Гады | 1953—1990 |
---|---|
Жанр | narodnozabavna glasba[d] |
Удзельнікі | |
avsenik.com |
Гурт некалькі разоў зьмяняў назву, а таксама склад, то бок пачыналі яны як трыё, потым стварылі квартэт і, нарэшце, працягвалі як квінтэт з двума-трыма сьпевакамі. Ансамбль быў і застаецца асабліва папулярным у Аўстрыі, Нямеччыне, Швайцарыі і славенскай дыяспары па ўсім сьвеце. Гурт вынайшаў арыгнінальную верхнякрайнсую музыку, то бок новы музычны жанр фальклёру. За часы існаваньня калектыў прадаў больш за 32 мільёны плястынак, што робіць іх найбольш прадаванымі славенскімі музыкамі за ўсе часы. Браты правялі больш за 10 тысяч канцэртаў па ўсім сьвеце, тры разы выступаючы ў Бэрлінскай філярмоніі. Іхны самы вядомы гіт «Na Golici», напісаны Слаўка Аўсэнікам і выдадзены ў 1955 годзе, зьяўляецца самым прайграваным інструмэнтальным музычным творам у гісторыі[1]. Гурт распусьціўся ў 1990 годзе праз праблемы Слаўка з хрыбетнікам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Festival Honours 60 Years of Avsenik Brothers Music». The Slovenia Times.