Багеміянс-1905 Прага

чэскі футбольны клюб

«Багеміянс-1905» (па-чэску: Bohemians 1905) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1905 годзе пад назовам «Вэршовіцы» паводле назвы праскага раёну. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы. Самы знакаміты гулец «Багеміянсу» — Антанін Паненка, які займае пасаду старшыні клюбу. Талісманам клюбу ёсьць кенгуру. Гэтак сталася дзякуючы клюбнаму туру 1927 году ў Аўстралію, дзе каманда правяла шмат таварыскіх матчаў, а таксама атрымала ў падарунак двух кенгуру. Багемцы ахвяравалі іх Праскаму заапарку.

Багеміянс-1905
Поўная назва Bohemians 1905
Заснаваны 1905
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Долічак
Умяшчальнасьць: 5000
Прэзыдэнт Антанін Паненка[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bohemians.cz (чэс.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гульцы «Багеміянсу-1905» пасьля гульні ў 2017 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1905 годзе пад назовам «Вэршовіцы». Гуляў на найвышэйшым узроўні футболу ў чэхаславацкай Першай лігі паміж 1925 і 1935 гады. У сэзоне 1982—1983 гадоў клюб перамог у розыгрышы чэхаславацкага чэмпіянату і ў тым жа сэзоне прасунуўся да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіў брусэльскаму «Андэрлехту». У 2005 годзе «Багеміянс» трапіў у крызу, што стала следзтвам кволага кіраваньня. Клюбу было забаронена браць удзел у другой частцы розыгрышу Другой лігі сэзону 2004—2005 гадоў, а ўсё клюбныя вынікі былі скасаваныя[2]. Пражане рынуўся ў Трэцюю лігу празь фінансавую неплацежаздольнасьць, але пазьней быў выратаваны прыхільнікамі, якія сплацілі частку запазычанасьці клюбу.

«Багеміянс» заняў трэцяе месца ў Багемным дывізіёне Трэцяе лігі ў сэзоне 2005—2006 гадоў, ня здолеўшы дасягнуць месца, якое б надавала клюбу прасоўваньне. Аднак, пражане ўсё ж такі атрымаў квіток у Другую лігу, бо кіраўніцтва «Багеміянсу» купілі ліцэнзію на ўдзел ў Другой лізе ў «Ксавэрава»[3]. У 2007 годзе клюб здолеў вярнуцца да найвышэйшага дывізіёну, дзе яны апошні раз гулялі ў 2012 годзе. Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў «Багеміянс» страціў месца ў Першай лізе, але праз год вярнуўся назад.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Роман Валеш 1990
2   ПА Ян Сгэйбал 1994
3   Аб Мацей Кадлец 2002
4   ПА Ёзэф Індржышак (капітан) 1981
9   Нап Абдала Юсуф Гэляль 1993
10   ПА Ян Матаўшак 1998
11   ПА Войцех Новак 2002
12   Бр Міхал Райхль 1992
13   ПА Уладзімер Зэман 2000
16   Аб Марцін Дастал 1989
17   ПА Марцін Гала 1992
18   Аб Дэніс Вала 2000
19   ПА Ян Коваржык 1988
20   Нап Вацлаў Дрхал 1999
21   Бр Лукаш Соўкуп 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Ян Вондра 1995
23   Бр Томаш Фрувальд 2002
24   ПА Домінік Плештыл 1999
25   Аб Пітэр Карым 2003
27   Аб Адам Кадлец 2003
28   Аб Лукаш Гулка 1995
31   ПА Ондржэй Пэтрак 1992
34   Аб Антанін Кржапка 1994
41   ПА Нэлсан Акеке (ар. Спарта) 2002
42   ПА Войцех Смрж 1997
47   ПА Алеш Чэрмак 1994
70   ПА Шыман Чэрны 2006
71   Бр Якуб Шыман 1995
77   Нап Мілан Рыстоўскі 1998
88   ПА Робэрт Грубы 1994

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць