Скурлат-карлік (Pipistrellus pipistrellus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Скурлат-карлік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодСкурлат (Pipistrellus)
ВідСкурлат-карлік
Бінамінальная намэнклятура
Pipistrellus pipistrellus
(Schreber, 1774)
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 35–52 мм, даўжыня хваста 23–36 мм, размах крылаў 18–24 см, вага 3.5–8.5 г. Крылы вузкія. Верх ад чырванавата-карычневага да цёмна-карычневага. Ніз ад жоўта-карычневага да шэра-карычневага. Перапонкі крылаў і хваста цёмна-карычневыя, голыя.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі, Азіі і на паўночным захадзе Афрыкі, ад Партугаліі і Брытанскіх астравоў да Гімалаяў; на вышынях ад -20 да 2000 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Гэта адаптыўны від, які можна сустрэць на паляваньні ў самых розных ляндшафтах: ад гарадскіх цэнтраў да лясоў, дзе сілкуецца пераважна мухамі і лускакрылымі. Часта здабывае ежу каля вулічных ліхтароў. Летнія калёніі разьмяшчаюцца ў будынках і на дрэвах. Зімуюць ў шчылінах будынкаў, хоць таксама выкарыстоўваюцца расколіны ў скалах і пячорах, а таксама паражніны дрэў (самая вялікая калёнія — 37 000 асобінаў). Пры міграцыі адлегласьць паміж летнімі і зімовымі начлегамі можа складаць 10–25 кіламетраў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць