Сколеўскія Бяскіды

Сколеўскія Бяскіды (па-ўкраінску: Сколівські Бескиди) — частка горнага масіву Ўсходніх Бяскідаў на терыторыі Львоўскай, часткова Івана-Франкоўскай абласьцей. Назву масіў атрымаў ад разьмешчанага побач места Сколе. Найвышэйшая кропка масіву — гара Парашка (1268,5 м).

Сколеўскія Бяскіды
Сколеўскія Бяскіды каля места Сколе
Найвышэйшы пункт
Парашка
Вышыня 1268,5 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Львоўская вобласьць, Сколеўскі раён, часткова Туркаўскі раён, Драгобыцкі раён і Івана-Франкоўская вобласьць
Кантынэнт Эўразія
Краіна Украіна
Горная сыстэма Усходнія Бяскіды[d]
Сколеўскія Бяскіды на мапе Ўкраіны
Сколеўскія Бяскіды
Сколеўскія Бяскіды
Сколеўскія Бяскіды

Масіў Сколеўскіх Бяскідаў складзены ў асноўным з флішу. У рэльефе пераважаюць паралельныя асымэтрычныя хрыбты зь вяршынямі Парашка, Высокі Верх, Магура, Трасьцян і г. д.

У лясным покрыве дамінуюць ялова-піхтавыя лясы, пашыраюцца плошчы другасных лугоў, на верхнім ярусе гор захаваліся фрагмэнты карэнных субальпійскіх лугоў. Рачныя даліны тэрасаваныя, даліны большай часткай разараныя.

На тэрыторыі Сколеўскіх Бяскідаў ў 1999 створаны Нацыянальны прыродны парк «Сколеўскія Бяскіды».

Сколеўскія Бескіды зьяўляюцца раёнам пешаходнага, воднага і лыжнага турызму.

Літаратура

рэдагаваць
  • Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Ред. О. М. Маринич. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989 — ISBN 5-88500-015-8