Высокі Верх (гара)
горная вяршыня ва Ўсходніх Бяскідах
Высо́кі Верх (па-ўкраінску: Високий Верх) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах у масіве Сколеўскіх Бяскідаў. Месьціцца ў Сколеўскім раёне Львоўскай вобласьці, паміж сёламі Валасянка і Верхняя Рожанка.
Высокі Верх | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 1242 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Украіна Львоўская вобласьць Сколеўскі раён |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Карпаты, Сколеўскія Бяскіды |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | зь сяла Валасянка, Верхняя Рожанка або з гарналыжнага комплексу «Захар Беркут» |
Высокі Верх | |
Вышыня гары складае 1242 м над узроўнем мора. Усходні і паўночна-ўсходнія схілы вельмі крутыя, паўночна-заходні — палогі, паступова зьніжаецца ў даліну ракі Слаўка.
Вяршыня і прывяршынныя схілы бязьлесыя, таму зь вяршыні адкрываюцца краявіды на навакольныя горы Сколеўскіх Бяскідаў; на поўдні віднеюцца вяршыні Верхавінскага водападзельнага хрыбту. На паўночна-заходнім схіле знаходзіцца помнік прыроды мясцовага значэньня «Пісана крыніца»[1][2].