Жалудзянка

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Саўка»)
Запыт «Саўка» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Саўка (неадназначнасьць)».

Жалудзя́нка, Са́ўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Лебяды (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 174 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3‰.

Рака
Жалудзянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Купраў
Вусьце Лебяда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 14 км
Плошча басэйну 174 км²
Нахіл воднай паверхні 3 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Дзікушка

На рацэ стаіць мястэчка Жалудок.

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Купраў, цячэ Лідзкай раўнінай, упадае ў Лебяду каля вёскі Лябёдкі. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад мястэчка Жалудку да вусьця)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163—164.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1