Саянск (па-расейску: Саянск) — места ў Расеі, месьціцца ў Іркуцкай вобласьці. Места заснавае ў 1970 годзе. Места разьмешчана на рацэ Ака (прыток Ангары), у 270 км ад Іркуцка. Гарадзкая акруга Саянску разьмешчана ў 9 км ад Фэдэральнай трасы М-53 «Байкал», у 28 км ад чыгуначнай станцыі, знаходзіцца ў адноснай блізкасьці да абласнога цэнтру Іркуцку й возера Байкал (каля 350 км).

Саянск
рас. Саянск
Герб Саянску Сьцяг Саянску
Дата заснаваньня: 1970
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Іркуцкая вобласьць
Гарадзкая акруга: Саянск
Плошча:
  • 83 км²
Вышыня: 550 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+8
Тэлефонны код: 39553
Паштовы індэкс: 666300–666305
Нумарны знак: 38, 85, 138
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′0″ пн. ш. 102°10′0″ у. д. / 54.11667° пн. ш. 102.16667° у. д. / 54.11667; 102.16667Каардынаты: 54°7′0″ пн. ш. 102°10′0″ у. д. / 54.11667° пн. ш. 102.16667° у. д. / 54.11667; 102.16667
Саянск на мапе Расеі
Саянск
Саянск
Саянск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://admsayansk.ru/

Гісторыя

рэдагаваць

Саянск ёсьць самае маладое места ў Іркуцкай вобласьці. Пачатак ягонага будаўніцтва ў 1970 годзе зьвязаны з узьвядзеньнем аднаго з галоўных цэнтраў расейскай хімічнай прамысловасьці й 100-гадовым юбілеем Леніна. Будаўніцтва было пачата пасярод тайгі. Асноўнае адрозьненьне, якім ганарацца першыя будаўнікі, ад іншых гарадоў і паселішчаў у тым, што не будавалася часовае жыльлё й баракі, а было пачата ўзьвядзеньне адразу капітальнага панэльнага 5-павярховага дома сярод тайгі. Пры закладцы дома ў падмурак была закладзена капсула зь лістом для будучых пакаленьняў.

Асноўны від распрацоўваных прыродных рэсурсаў ёсьць зімінскае радовішча каменнай солі, якое служыць сыравіннай базай атрыманьня хлярыдна-натрыевых расолаў для вытворчасьці хлёру й каўстычнай соды горадаўтваральнага прадпрыемства ААТ «Саянскхімпляст». Забясьпечанасьць прадпрыемства запасамі солі пры існуючым узроўні здабычы складае сотні гадоў.

У жніўні 1985 году Саянск, які да гэтага часу лічыўся працоўным пасёлкам, атрымаў статус горада абласнога падпарадкаваньня. Гэтая падзея спрыяла стварэньню самастойнай эканамічнай базы, станаўленьню мясцовых адміністрацыйных структураў, разьвіцьцю сацыяльнай сфэры.

Эканоміка

рэдагаваць

Аснова эканомікі горада будуецца на дзейнасьці найбольш буйных прадпрыемствах Саянску, якія прадстаўляюць розныя галіны. Асноўным прадпрыемствам прамысловасьці зьяўляецца ААТ «Саянскхімпляст» — найбуйнейшы ў Расеі вытворца суспэнзіёнага полівінілхлярыду. Прадпрыемства вырабляе прадукцыю, якая зьяўляецца сыравінай для вытворчасьці палімерных тавараў і пастаўляецца як на расейскія, гэтак і на замежныя рынкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць