Саты́рыс Ні́ніс (па-грэцку: Σωτήρης Νίνης; нарадзіўся 3 красавіка 1990 году, Хімара, Альбанія) — грэцкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Кіфісія». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Сатырыс Нініс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1990(1990-04-03)[1][2][3] (34 гады)
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кіфісія
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012
2012—2013
2013—2014
2014—2016
2016—2017
2017
2017—2018
2018—2019
2020—2022
2023
2023—
Панатынаікос
Парма
ПАОК
Панатынаікос
Шарлеруа
Мэхэлен
Макабі Пэтах-Тыква
Гапаэль Ашкелён
Воляс
ПАС Яніна
Кіфісія
104 (11)
14 (0)
12 (0)
23 (0)
26 (4)
2 (0)
7 (0)
21 (4)
40 (1)
9 (0)
9 (1)
Зборныя
2008—2015 Грэцыя 33 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 чэрвеня 2015.

Кар’ера

рэдагаваць

«Панатынаікос»

рэдагаваць

Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «Панатынаікос». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клюбу. У выніку, 22 сьнежня 2006 году кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 году, галоўны трэнэр грэцкага клюбу Віктар Муньяс уключыў Сатырыса ў стартавы склад клюбу на матч з «Эгалео».

Сэзон 2007—2008 гадоў быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «Алімпіякосу» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у сьнежні. Рэшту сэзону «Панатынаікос» праводзіў безь яго. Гэтае рашэньне галоўнага трэнэра клюбу Жузэ Пэзэйру падвергнулася рэзкай крытыцы з боку заўзятараў.

Сэзон 2008—2009 гадоў для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнэр клюбу Гэнк тэн Катэ паказаў сваю веру ў маладога гульца, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсэзонных матчах. 11 жніўня 2008 году Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клюбу, разам з Дымітрысам Сальпінгідысам і Жылбэрту Сылвам. 23 верасьня 2008 году Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.

У сакавіку 2012 году Нініс падпісаў кантракт з «Пармай»[4].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Нініс афіцыйна вызываўся ў зборную Грэцыі трэнэрам Ота Рэгагелем 16 траўня 2008 году ў гульні супраць зборнай Кіпру 19 траўня[5].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Панатынаікос»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць