Сармацкі мяшаны лес

Сармацкія мяшаныя лясы — тыповы для поўначы Эўропы экарэгіён. Ён складаецца са зьмяшаных умераных і барэальных лясоў. Шырока вядомым прыкладам падобнага лесу зьяўляецца Белавеская пушча. Больш за ўсё распаўсюджаны сармацкі зьмяшаны лес у Скандынавіі, Прыбалтыцы і Фінляндыі, а таксама на поўначы Расеі і Беларусі.

Сармацкі мяшаны лес
Краіна

Апісаньне

рэдагаваць

Рэгіён зьмяшчаецца паміж тайгой і пасам шыракалістых лясоў.

Рэгіён у асноўным складаецца са зьмяшаных лясоў, у ім пераважае дуб звычайны (Quercus robur), елка эўрапейская (Picea abies) (перастае расьці па кірунку да поўдня празь недастатнюю вільготнасьць) і хвоя звычайная (Pinus sylvestris) (пераважна ў сухіх месцах).

Літаратура

рэдагаваць
  • Bohn, U., G. Gollub, and C. Hettwer. 2000. Reduced general map of the natural vegetation of Europe. 1:10,000,000. Bonn-Bad Godesberg, Bonn.
  • IUCN. 1996. Atlas of biological diversity in forests of European Russia and adjacent territories. PAIMS, Moscow.
  • Kurnaev, S. F. 1973. Forest regionalization of the USSR. Nauka, Moscow.
  • Sjors, H. 1999. Swedish plant geography. The background: Geology, climate and zonation. Acta Phytogeogr. Suec. Uppsala: Opulus press, 84:5-1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць