Рокаш Зэбжыдоўскага
Рокаш Зэбжыдоўскага (па-польску: rokosz Zebrzydowskiego), таксама вядомы як Сандамірскі рокаш — рокаш (легальнае паўстаньне шляхты, канфэдэрацыя супраць караля), які адбыўся ў 1606—1609 гадах у выніку канфлікту паміж каралём Жыгімонтам III Вазам і шляхтай у сувязі са знешняй палітыкай Рэчы Паспалітай (войны са Швэцыяй) і пытаньнямі ўнутранай палітыкі. Палітыка Жыгімонта III была накіравана на ўмацаваньне каралеўскай улады, якая абапіралася на вузкае кола магнатаў і біскупаў. Нагодай да рокашу паслужыла прыватная спрэчка паміж каралём і Мікалаем Зэбжыдоўскім, у выніку якога Зэбжыдоўскі быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, якое было заменена выгнаньнем.
Кароль быў абвінавачаны ў самаізаляцыі ў коле замежнікаў і езуітаў і ў імкненьні да абсалютнай улады. Вядома, што ён спрабаваў усталяваць перадачу трону па спадчыне, пазбавіць шляхту большай часткі прывілеяў і пакінуць за Соймам права толькі дарадчага голасу, але не вырашальнага.
Рокаш Зэбжыдоўскага доўжыўся з 1606 па 1609 гады. Каталікі і пратэстанты, магнаты, сярэдняя і дробная шляхта падзяліліся на дзьве групоўкі ў адносінах да закону, які забараняе манарху ў далейшым драбніць і дарыць зямельныя ўдзелы і аб прымушэньні яго да выдаленьня з каралеўскага двара езуітаў і замежнікаў.
Кіраўнікамі рокашу былі ваявода кракаўскі Мікалай Зэбжыдоўскі, староста дабромільскі Ян Шчасны Гэрбурт, староста сігулдзкі Станіслаў Стадніцкі і падчашы вялікі літоўскі Януш Радзівіл. Акрамя таго, удзельнікі рокашу хацелі прымусіць дэпутатаў Сэйму строга выконваць інструкцыі, якія атрымліваліся тымі на сэйміках, ад якіх дэпутаты абіраліся.
Працяглы час супрацьстаяньне адбывалася ў прапагандысткай вайне, у рамках якой пры дапамозе друкаваных і рукапісных матэрыялаў абодва бакі зьбіралі прыхільнікаў. «Вайна чарніліц» завяршылася ўзброенай сутычкай мяцежнікаў з прыхільнікамі караля пад Гузавым у 1607 годзе. Узброеную перамогу атрымалі ўзброеныя сілы манарха. Аднак асэнсаваньне абодвума бакамі кошту пралітай крыві ў братазабойчым канфлікце прывялі да таго, што спробы абсалютызацыі і цэнтралізацыі ўлады Жыгімонтам III усё ж былі спынены, адбылося прымірэньне і прабачэньне ўсіх удзельнікаў, а таксама ўмацаваньне прывілеяванага становішча шляхты.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Akt Rokoszu oryginalny przeciw Zygmuntowi III Królowi. Data 24 Czerwca 1607 pod Jeziorną
- Henryk Schmitt, Rokosz Zebrzydowskiego, Lwów 1858
- Pisma polityczne z czasów rokoszu Zebrzydowskiego: 1606-1608. T. 1, Poezja rokoszowa / wyd. Jan Czubek, Kraków 1916, T. 2, Proza, T. 3, Proza
- Tomasz Biber, Anna i Maciej Leszczyńscy: Tajemnice władców Polski, wyd. Publicat, Poznań 2006, s. 204–205
- Henryk Wisner, Rokosz Zebrzydowskiego albo sandomierski : cezura czy epizod z dziejów walk politycznych początku XVII wieku
- Działania zbrojne na obszarze województwa sandomierskiego podczas rokoszu Mikołaja Zebrzydowskiego (1606–1607)
- Drugi etap rokoszu Zebrzydowskiego (X 1606 – VI 1608) w świetle wybranych druków ulotnych
- Rokosz Zebrzydowskiego
- Skutki rokoszu Zebrzydowskiego
- Зебржидовский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.