Самбар (страва)

індыйская страва

Самба́р, самбха́р ці самбаа́р — гароднінная патраўка ці рагу на аснове сачавіцы, страва паўднёваіндыйскай і шры-ланкійскай кухняў.

Самбар
Тыпполіўка ці патраўка
ПаходжаньнеІндыя
РэгіёнПаўднёвая Індыя, Шры-Ланка, М’янма
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікітамарындавы булён, сачавіца, гародніна

Прыгатаваньне

рэдагаваць
 
Тыповыя складнікі самбару

Самбар гатуюць ці з адным з гэтых відаў гародніны, ці зь некалькімі:

Гародніну, спэцыі (сушаны перац чылі, насеньне грэцкага сена(en), каляндры, лісьце кары, бабкоў, кумін, карыца ці іншыя), соль вараць да паўгатовасьці гародніны. Пасьля дадаюць адвараную сачавіцу і гатуюць да канца. У самым канцы для водару дадаюць алей са спэцыяў — высмажанага ў алеі насеньня гарчыцы, чорнай фасолі(en), сушанага чылі, лісьця кары ды іншых прыправаў.

Упрыгожваюць страву лісьцем каляндры ці кары і падаюць да адваранага рысу ці да такіх страваў, як ідлі, доса, мэду вада ды інш.