Салата (Саладзь) — мужчынскае імя.

Saletho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sallo + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Саладзь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Салата»

Паходжаньне

рэдагаваць

Салета або Салада, пазьней Залят (Saletho, Salado, Salat[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Сельвін, Саламан; германскія імёны Saleco, Salawins, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: староство Городенское и держава Олитская съ фольварками… Салаты… Салатахъ (28 студзеня 1588 году)[4]; na Ministerium Andrzeia Sołodziewicza (30 чэрвеня 1615 году)[5]; Adama Sałatowicz (10 лютага 1791 году)[6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Салаты (Салацьце), раней таксама існавала возера Салаты[7].

  1. ^ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 101.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1292.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
  4. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 95—96.
  5. ^ Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. Serja 4, z. 2. — Wilno, 1915. S. 32.
  6. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 473.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 221.