C++
C++ (Сі-плюс-плюс або Сі-плас-плас) — мова праграмаваньня высокага ўзроўню з падтрымкаю некалькіх парадыгмаў праграмаваньня: аб’ектна-арыентаванай, абагульненай ды працэдурнай. Распрацаваная Б’ярнэ Строўструпам (па-дацку: Bjarne Stroustrup) у AT&T Bell Laboratories (Мюрэй-Гіл, Нью-Джэрзі) у 1979 годзе ды названая «Сі з клясамі». Страўструп пераменаваў мову ў C++ у 1983 годзе. Базуецца на мове C. Вызначаная стандартам ISO/IEC 14882:2003.ISO/IEC 14882, second edition 2003-10-15.
У 1990-х гадах С++ стала адною з найбольш ужываных моваў праграмаваньня агульнага прызначэньня. Мову выкарыстоўваюць для сыстэмнага праграмаваньня, распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня, напісаньня драйвэраў, магутных сэрвэрных ды кліенцкіх праграм, а таксама для распрацоўкі забаўляльных праграмаў, такіх як відэагульні. С++ істотна паўплывала на іншыя папулярныя сёньня мовы праграмаваньня: C# ды Java.
Асаблівасьці
рэдагавацьПры стварэньні С++ прагнулі зьберагчы сумяшчальнасьць з моваю C. Большасьць праграм на C выдатна працуюць і з кампілятарам С++. С++ мае сынтаксыс, заснаваны на сынтаксысе С.
Новаўводзіны С++ у параўнаньні з C:
- падтрымка аб’ектна-арыентаванага праграмаваньня праз клясы;
- падтрымка абагульненага праграмаваньня праз шаблёны;
- дапаўненьні да стандартнай бібліятэкі;
- дадатковыя тыпы дадзеных;
- апрацоўка выключэньняў;
- прасторы імёнаў;
- убудаваныя функцыі;
- перагрузка апэратараў;
- перагрузка імёнаў функцый;
- спасылкі і апэратары кіраваньня свабодна разьмеркаванай памяцьцю.
У 1998 годзе быў ратыфікаваны міжнародны стандарт мовы С++: ISO/IEC 14882 «Standard for the C++ Programming Language». Вэрсія з падтрымкай патокаў — ISO/IEC 14882:2003.
Прыклад праграмы «Hello, world!»
рэдагавацьНіжэй пададзены прыклад простай праграмы на С++, якая выводзіць на стандартны канал вываду радок Hello, world!.
# include <iostream>
int main()
{
std::cout << "Hello, world!" << std::endl;
}
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьC++ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў