Стандартная бібліятэка (C++)

Стандартная бібліятэка ў C++ (C++ Standard Library — SL) — сукупнасьць клясаў і функцый мовы праграмаваньня C++. Гэтая сукупнасьць адпавядае існым стандартам C++, першы зь якіх быў прыняты ў 1998 годзе (C++98). У 2011 годзе быў распрацаваны стандарт C++11.

Загалоўкавыя файлы стандартнай бібліятэкі C++

рэдагаваць

У стандартнай бібліятэцы C++ прадугледжаная сыстэма загалоўкавых файлаў, якія неабходна падключаць да коду пры напісаньні праграмы, каб выкарыстоўваць гатовыя клясы і функцыі. Гэта значна эканоміць час стварэньня праекту, бо праграмісту ня трэба самому займацца напісаньнем неабходных элемэнтаў коду. У C++ прадугледжаныя наступныя асноўныя загалоўкавыя файлы SL[1]:

Загаловак SL Тлумачэньне
<cstdio> Утрымлівае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду дадзеных стандарту C
<iostream> Утрымлівае прататыпы для стандартнага ўводу/вываду дадзеных стандарту C++
<iomanip> Утрымлівае прататыпы для функцый маніпулятараў над патокам.Маніпулятары фарматуюць патокі дадзеных
<cmath> Утрымлівае прататыпы для матэматычных функцый
<cstdlib> Утрымлівае прататыпы для функцый для пераўтварэньня лікаў у тэкст і наадварот, разьмеркаваньня памяці і падключэньня рандамізацыі.
<ctime> Утрымлівае прататыпы для функцый маніпуляваньня часам
<vector>, <list>, <deque>, <queue>, <stack>, <map>, <set>, <bitset> Утрымлівае клясы разнастайных кантэйнераў
<cctype> Утрымлівае прататыпы для функцый, якія тэстуюць даныя (напрыклад, зьяўляецца сымбаль коскай або лікам)
<cstring> Утрымлівае прататыпы для функцый апрацоўкі радкоў
<string> Утрымлівае вызначэньне кляса string
<typeinfo> Утрымлівае клясы, якія вызначаюць тыпы даных у час выкананьня праграмы
<fstream> Утрымлівае прататыпы для функцый, якія ажыцьцяўляюць увод дадзеных у файл і іх вывад з файлу
<sstream> Утрымлівае прататыпы для функцый, якія ажыцьцяўляюць увод і вывад радкоў у памяці
<algorithm> Утрымлівае прататыпы для функцый маніпуляваньня данымі
  1. ^ Deitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, 205-207 Includes index. ISBN 978-0-13-266236-9