Argc і argv (C++)
argc і argv — аргумэнты да галоўнай функцыі «main» у мове праграмаваньня C++.[1]:
Прыклад выкарыстаньня argc і argv
рэдагавацьДаволі зручна заносіць інфармацыю ў праграму падчас яе выкананьня. Пры гэтым зьвесткі ў праграму заносяцца праз аргумэнты каманднага радку. У функцыі «main» прадугледжаныя два спэцыяльна ўбудаваныя аргумэнты: «argc» і «argv». Argc утрымлівае колькасьць аргумэнтаў, напісаных у камандным радку (argc — цэлалікавы тып зьвестак «int»). Аргумэнт argv — гэта паказальнік да масіву паказальнікаў сымбальнага тыпу ў камандным радку (argv — сымбальны тып зьвестак «char»). Напрыклад, наступная праграма выводзіць «Hello», а затым праз прабел вашае імя, калі вы ўвялі імя ў праграму:
#include <stdio.h>
#include <stdlib.h>
int main (int argc, char *argv[])
{
if (argc != 2) {
printf("Вы забыліся надрукаваць сваё імя.\n");
exit(1);
}
printf("Hello %s", argv[2]);
return 0;
}
- Тлумачэньне. Пасьля кампіляцыі праграмы неабходна зайсьці ў камандны радок (для Windows-кампілятараў), або тэрмінал (для Linux-кампілятараў), перайсьці ў дырэкторыю, дзе зьмяшчаецца скампіляваная праграма і надрукаваць яе назву (хай праграма называецца «arg.exe»), а затым сваё імя, напрыклад:
arg Erka
Вывад будзе наступным:
Hello Erka
Калі ўвод такі:
arg
То праграма выведзе радок:
Вы забыліся надрукаваць сваё імя
таму што першым аргумэнтам лічыцца назва праграмы, а другім — імя. А па ўмове
if (argc != 2)
колькасьць аргумэнтаў не павінна быць няроўнай двум.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Schildt, Herbert. C++: The Complete Reference, 3th Edition, p. 144; ISBN 0078824761
- ^ Schildt, Herbert. C++: The Complete Reference, 3th Edition, p. 145; ISBN 0078824761