Фэрамоны
Фэрамоны (грэч. φέρω — «несці» ορμόνη — «падахвочваць, выклікаць») — зборная назва рэчываў — прадуктаў зьнешняй сакрэцыі, што выдзяляюцца некаторымі відамі жывёлаў і забясьпечваюць хімічную камунікацыю паміж асобінамі аднаго віду. Фэрамоны — біялягічныя маркеры ўласнага віду, лятучыя хемасыгналы, кіраўнікі нэўраэндакрыннымі паводзіннымі рэакцыямі, працэсамі разьвіцьця, а таксама шматлікімі працэсамі, зьвязанымі з сацыяльнымі паводзінамі і размнажэньнем.
Фэрамоны мадыфікуюць паводзіны, фізыялягічны і эмацыйны стан ці мэтабалізм іншых асобін таго ж віду. Як правіла, фэрамоны прадукуюцца спэцыялізаванымі залозамі.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |