Рэкта (прыток Сажа)

рака ў Беларусі, прыток Сожу

Рэ́кта — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Вепрын, вусьце на паўночнай ускраіне мястэчка Лімень. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае. Па берагах ракі пераважае лес.

Рака
Рэкта
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вепрын
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Чэрыкаўскі раён
Даўжыня 9,8 км

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 316