Рэваз Габрыядзэ
Рэва́з Лява́навіч Габрыядзэ (па-грузінску: რევაზ (რეზო) ლევანის ძე გაბრიაძე; 29 чэрвеня 1936, Кутаісі, ЗСФСР, СССР — 6 чэрвеня 2021, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі сцэнарыст, драматург, рэжысэр, маляр, скульптар, заснавальнік Тбіліскага тэатру марыянэтак. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989).
Рэваз Габрыядзэ | |
Рэваз Габрыядзэ (2010) | |
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня 1936 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кутаісі |
Дата сьмерці | 6 чэрвеня 2021 (84 гады) |
Месца сьмерці | Тбілісі |
Месца вучобы | |
Прафэсіі | рэжысэр лялечнага тэатру, кінарэжысэр, сцэнарыст, драматург, маляр, скульптар |
Навуковая сфэра | тэатар[1], мастацтва[1] і драма[1] |
Тэатар | Тбіліскі дзяржаўны тэатар марыянэтак імя Рэзо Габрыядзэ |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0300175 |
Сайт | gabriadze.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьРэваз Габрыядзэ нарадзіўся 29 чэрвеня 1936 року ў месьце Кутаісі (цяпер у Грузіі). У 1964 року скончыў факультэт журналістыкі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1967 — Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысэраў у Маскве. Браў удзел у будаўніцтве Інгурскай ГЭС.
Аўтар сцэнару больш як 35 фільмаў.
У 1981 року заснаваў Тбіліскі тэатар марыянэтак, зьяўляўся ў ім рэжысэрам, драматургам, маляром і скульптарам. Працы выстаўляліся ў Расеі, Францыі, Нямеччыне. Творы захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных зборах у ЗША, Ізраілі, Нямеччыне, Расеі, Францыі, Японіі.
У 1990-х роках працаваў у Швайцарыі і Францыі.
Сканаў 6 чэрвеня 2021 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны 10 чэрвеня ў Мтацміндзкім пантэоне.
Фільмаграфія
рэдагавацьРэжысэр
рэдагаваць- 1975 — Каўкаскі раманс
- 1977 — Скаральнікі гораў
- 1977 — Лімонны торт
Сцэнарыст
рэдагаваць- 1968 — Сэрэнада
- 1968 — Незвычайная выстава
- 1969 — Не тужы!
- 1970 — Феола (навэла ў кінаальманаху «Мяч, пальчатка і капітан»)
- 1971 — Жбан
- 1972 — Белыя камяні (навэла ў аднайменным кінаальманаху)
- 1973 — Дзівакі
- 1974 — Крыніца пры дарозе (навэла ў кінаальманаху «Ў ценю родных дрэваў»)
- 1974 — Заклад
- 1975 — Вальс на Мтацміндзе (навэла ў кінаальманаху «Любоў, вялікая сіла твая»)
- 1975 — Каўкаскі раманс (навэла ў кінаальманаху «Любоў, вялікая сіла твая»)
- 1975 — На мінулым тыдні
- 1975 — Лесьвіца (навэла ў кінаальманаху «Любоў, вялікая сіла твая»)
- 1975 — Суботні вечар
- 1975 — Вандроўныя рыцары
- 1976 — Сюіта (навэла ў кінаальманаху «У адзін цудоўны дзень»)
- 1976 — Тэрмомэтар
- 1976 — Тры рублі
- 1977 — Матылёк
- 1977 — Міміно
- 1977 — Скаральнікі гораў
- 1977 — Лімонны торт
- 1977 — Пажар, любоў і памп’ера
- 1977 — Запасное кола
- 1978 — Тры жаніхі
- 1979 — Дзюма на Каўказе
- 1980 — Удача
- 1984 — Футбол нашага дзяцінства
- 1986 — Кін-дза-дза!
- 1990 — Пашпарт
- 2013 — Ку! Кін-дза-дза
- 2017 — Ведаеш, мама, дзе я быў?
Проза
рэдагаваць- «Кутаісі — места», раман (2002)
- «Чыта ГК—49-54, або Лекар і хворы», раман (2003)
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Дзяржаўная прэмія СССР (1989)
- Прэмія Руставэлі (Грузія)
- прэмія „Ніка“ (Расея, 1992)
- Царскасельская мастацкая прэмія (Расея, 1996)
- прэмія „Трыюмф“ (Расея, 1996)
- прэмія „Залатая маска“ (Расея, 2017)
- прэмія „Ікар“ (Расея, 2018)
- ордэн мастацтваў і літаратуры (Францыя).
Сям’я
рэдагаваць- Жонка — Алена Габрыядзэ.
- Сын — Леван Габрыядзэ — рэжысэр рэклямы і кіно.
- Дачка — Ганна
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |