Рышард Шуркоўскі
Рышард Шуркоўскі (па-польску: Ryszard Szurkowski, 12 сьнежня 1946 — 1 лютага 2021, Радам) — польскі раварыст. Чэмпіён сьвету з 1973 году, двухразовы срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі Міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён сьвету і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы. Трэнер і дэпутат сойму ПНР.
Рышард Шуркоўскі | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-польску: Ryszard Szurkowski |
Нарадзіўся | 12 студзеня 1946[1][2] |
Памёр | 1 лютага 2021[3] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | вэлягоначнік |
Узнагароды і мэдалі |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 году. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагаў у розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 году залічаны ў склад нацыянальнай зборнай.
Пасьля заканчэньня кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнэрам зборнай Польшчы, а таксама прэзыдэнтам польскага Аб’яднаньня раварыстаў ў 2010-11 гадах.
У чэрвені 2018 году сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі вэтэранаў у Кёльне, перанёс некалькі апэрацыяў[5].
Узнагароды
рэдагавацьПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пасьмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэньня Польшчы за выдатны ўклад у разьвіцьцё і папулярызацыю роварнага спорту ў Польшчы, а таксама за прасоўваньне і папулярызацыю фізычнай культуры і алімпійскай ідэі[6].
Цікавыя факты
рэдагаваць11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку загінуў старэйшы сын Шуркоўскага 31-гадовы Норбэрт, які знаходзіўся на 104-м паверсе адной з ўзарваных вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ryszard Szurkowski // filmportal.de — 2005.
- ^ а б https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000026301&find_code=SYS&local_base=ARS10
- ^ а б Nie żyje Ryszard Szurkowski (пол.)
- ^ а б http://sport.onet.pl/kolarstwo/ryszard-szurkowski-nie-zyje-kolarstwo/mrpv8mm
- ^ З жыцця пайшоў легендарны польскі велагоншчык Рышард Шуркоўскі
- ^ Рышарда Шуркоўскага пасмяротна адзначылі Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы