Рык Джэй Джордан (па-ангельску: Rick J. Jordan), сапраўднае імя Гэ́ндрык Штэ́длер (па-нямецку: Hendrik Stedler, нарадзіўся 1 студзеня 1968 году, Гановэр, ФРН) — нямецкі музыка, кампазытар, гукарэжысэр, прадусар, адзін з заснавальнікаў гурта Scooter і ягоны ўдзельнік на працягу 20 гадоў.

Рык Джэй Джордан
Гэндрык Штэдлер
Рык Джэй Джордан
Дата нараджэньня 1 студзеня 1968 (56 гадоў)
Месца нараджэньня Гановэр, Ніжняя Саксонія, ФРН
Грамадзянства Нямеччына
Прафэсія кампазытар, музыка, гукарэжысэр, прадусар
Сябра ў Scooter, Leichtmatrose[d] і Seraphina Kalze[d]
Жанры Тэхна, транс
Інструмэнты ударная ўстаноўка, фартэпіяна, бас-гітара і сынтэзатар
Псэўданімы Rick J. Jordan
Гурты Scooter, Raytchev & Jordan
Сайт scootertechno.com

Біяграфія

рэдагаваць

Гэндрык Штэдлер навучыўся граць на піяніна ва ўзросьце 5 гадоў. У 1987 годзе, разам з Эйч Пі Бакстэрам, заснаваў сынці-поп-гурт Celebrate the Nun, а ў 1993 годзе яны, разам зь Сёрэнам Бюлерам, засноўваюць Scooter, у якім Джордан быў адказным за гук і мэлёдыю. У канцы 2013 г. Джордан абвясьціў аб выхадзе са Scooter, зь якім у апошні раз выступіў на канцэрце ў Гамбургу 24 студзеня 2014 г.[1]

Зь сярэдзіны 2016 г. Джордан супрацоўнічае з баўгарскім кампазытарам і піяністам Аляксандрам Райчавым і прадусуе ягоныя творы ў стылі «Classical Crossover».

Прыватнае жыцьцё

рэдагаваць

Жыве ў Гамбургу, жанаты, мае дачку. Пітчаваны голас ягонай жонкі Нік можна пачуць у шэрагу кампазыцыяў Scooter, а сапраўдны голас — у кампазыцыі Jigga Jigga[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць