Эйч Пі Бакстэр

Эйч Пі Ба́кстэр (па-ангельску: H.P. Baxxter), сапраўднае імя Ганс Пэтэр Геэрдэс (па-нямецку: Hans Peter Geerdes, нарадзіўся 16 сакавіка 1964 г., Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі сьпявак, фронтмэн і адзін з заснавальнікаў гурта Scooter.

Эйч Пі Бакстэр
Ганс Пэтэр Геэрдэс
H. P. Baxxter beim Echo 2013.jpg
Эйч Пі Бакстэр у 2013 г.
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1964 (56 гадоў)
Месца нараджэньня Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН
Грамадзянства Нямеччына
Прафэсія сьпявак
Псэўданімы H.P. Baxxter
Жанры Тэхна
Вакал барытон
Інструмэнты голас
Псэўданімы Dave from Sheffield, Screaming Lord, Ice
Гурты Scooter
Сайт http://www.scootertechno.com/

Кар’ераРэдагаваць

Па сканчэньні ў 1985 годзе гімназіі ў родным Леэры, вывучаў нядоўгі час права ў Гановэры, дзе ў 1987 г. разам з Рыкам Джорданам і ягонай сястрой Брыт Максімэ заснаваў гурт Celebrate the Nun[1]. У 1993 г. стаў адным з заснавальнікаў гурта Scooter. 15 сакаваіка 2013 выйшла ягоная сольная песьня Who the Fuck Is H.P. Baxxter?. У 2015 г. зьняўся камэа ў адной з сэрыяў сэрыялу пра гамбурскіх паліцэйскіх Großstadtrevier. У 2016 і 2017 гадох быў сябрам журы шоў Нямеччына шукае супэрзорку.

Прыватнае жыцьцёРэдагаваць

З 2006 да 2011 г. быў жанаты ў другі раз, на мадэлі Зымонэ Мостэрт[2]. Мае калекцыю клясычных аўтамабіляў. Жыве ў раёне Дувэнштэт на поўначы Гамбургу[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Anne Klesse: H.P. Baxxter – der konservative Rebell. Berliner Morgenpost, 18. Dezember 2011.(ням.)
  2. ^ Scheidung! Scooter-Sänger H.P. ist wieder Single. promiflash.de, 24. Juni 2011(ням.)
  3. ^ Hamburg, hier wohnen deine Promis. Hamburger Allgemeine Rundschau, März 2014(ням.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць