Рыгор Квітка-Аснаўяненка
Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка (па-ўкраінску: Григо́рій Фе́дорович Кві́тка-Основ'я́ненко; 29 лістапада 1778}} — 20 жніўня 1843) — украінскі пісьменьнік.
Рыгор Квітка-Аснаўяненка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 (29) лістапада 1778[1][2][3] |
Памёр | 8 (20) жніўня 1843[1][3] (64 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Фёдар Квітка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, пісьменьнік, драматург, празаік, літаратурны крытык |
Жанр | байка, аповесьць[d], вадэвіль[d], раман і п’еса |
Мова | украінская мова[5] і расейская мова |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1778 годзе ў вёсцы Аснова, пад Харкавам, і амаль усё сваё жыцьцё правёў у Харкаве.
З малых гадоў быў хваравіты і да 6 гадоў сьляпы. Адукацыю атрымаў хатнюю. Нядоўга лічыўся на вайсковай службе. Ён паступіў у 23 гады ў падгародны Кураскі манастыр і прабыў у ім каля 4-х гадоў; па вяртаньні з манастыру вёў паўманаскі лад жыцьця, пакуль не захапіўся грамадзкай дзейнасьцю і тэатрам.
Адкрыцьцё Харкаўскага ўніверсытэту ў 1805 годзе ўнесла вялікае ажыўленьне ў жыцьцё мясцовага грамадзтва. У 1812 годзе ў Харкаве ўзьнік пастаянны тэатар, і Квітка прыняў у ім актыўны ўдзел у якасьці акторра, драматурга і потым гісторыка гэтага тэатру. У тым жа годзе па ініцыятыве Квіткі ўзьнікла дабрачыннае таварыства.
З 1816 па 1821 гады ў Харкаве выходзіў «Украінскі весьнік» — першы Харкаўскі часопіс, пад рэдакцыяй Квіткі, Філамафіцкага і Ганорскага. Тады ж Квітка друкуе ва «Украінскім весьніку» і ў «Весьніку Эўропы» невялікія апавяданьні і вершы; але ўсё напісанае ім у гэты час слабое і пасьля не перавыдаваліся.
Несумнеўная літаратурная здольнасьць Квіткі праявілася толькі ў пачатку 1830-х гадоў, пераважна ў аповесьцях на ўкраінскай мове: «Канатопскай вядзьмарцы», «Марусі», «Ад Тобі і скарб», «Козир-дивка» і г. д. Акрамя таго, ён напісаў шэраг аповесьцяў і гістарычных апавяданьняў на расейскай мове, зь якіх найбольш буйны — гісторыка-бытавы раман «Пан Халяўскі».
Творы
рэдагаваць- Збор твораў Т.1-7, Кіеў, 1978—1981 (укр.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Квитка, Григорий Феодорович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1897. — Т. 8. — С. 589—597.
- ^ а б http://iht.univ.kiev.ua/library/ks/1893/pdf/kievskaya-starina-1893-8-B-(9116-9150).pdf
- ^ а б в Зубков С. Д. Квитка-Основьяненко // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ^ Сумцов Н. Ф. Квитка, Григорий Федорович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 880—881.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Літаратура
рэдагаваць- Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.217
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРыгор Квітка-Аснаўяненка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Г. Ф. Квітка: біябібліяграфічны нарыс (рас.)
- Творы Квітка-Аснаўяненка ў аўдыабібліятэцы litplayer Архівавана 20 жніўня 2011. (укр.)