Рыбчанка

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Рыбчанка (рака)»)

Рыбча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Іліі (басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 518 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.

Рака
Рыбчанка
лац. Rybčanka
Агульныя зьвесткі
Выток сутокі Вязынкі і Гуйкі
Вусьце Ілія
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 30 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,9 м³/с
Плошча басэйну 518 км²
Нахіл воднай паверхні 1,7 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Утвараецца на сутоках рэчак Вязынкі і Гуйкі ў мястэчку Радашкавічах, цячэ пераважна паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражка.

Даліна ў верхняй і ніжняй плыні трапэцападобная, яе вышыня 3—4 км, у сярэдняй плыні невыразная. Абалона на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызьняком, забалочаная. Рэчышча зьвілістае, у межах мястэчка Радашкавічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 км. У маляўнічай мясьціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка. Каля вёскі Раёўкі сажалка (плошча 0,15 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 314—315.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 314—315.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971