Рыбчанка
Рыбча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Іліі (басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 518 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Рыбчанка лац. Rybčanka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | сутокі Вязынкі і Гуйкі |
Вусьце | Ілія |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 30 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,9 м³/с |
Плошча басэйну | 518 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Удра, Канатопка
- Левыя: Бервячанка
На рацэ
рэдагаваць- Мястэчка: Радашкавічы
- Зона адпачынку: Рыбчанка
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьУтвараецца на сутоках рэчак Вязынкі і Гуйкі ў мястэчку Радашкавічах, цячэ пераважна паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражка.
Даліна ў верхняй і ніжняй плыні трапэцападобная, яе вышыня 3—4 км, у сярэдняй плыні невыразная. Абалона на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызьняком, забалочаная. Рэчышча зьвілістае, у межах мястэчка Радашкавічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 км. У маляўнічай мясьціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка. Каля вёскі Раёўкі сажалка (плошча 0,15 км²)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 314—315.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 314—315.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971