Ручнікі
«Ручнікі́» — любоўная песьня 1959 году на верш Веры Вярбы і музыку Міколы Пятрэнкі.
«Ручнікі» | |
Песьня выканаўцы гурт «Песьняры» | |
Мова | беларуская |
---|---|
Напісаная | 1959 (65 гадоў таму) |
Працягласьць | 2:58[1] |
Аўтар(ы) | Вера Вярба |
Кампазытар(ы) | Мікола Пятрэнка |
Упершыню прагучала ў 1959 годзе ў Віцебску на аглядзе мастацкай самадзейнасьці, пасьля чаго яе сталі выконваць прафэсійныя сьпевакі, у тым ліку гурт «Песьняры». На першых грамзапісах памылкова пазначалася ў якасьці народнай. Стала найбольш папулярнай сярод больш як 200 песьняў кампазытара Міколы Пятрэнкі[2].
Вобразнасьць
рэдагавацьВыкладнік беларускай мовы і літаратуры Мікола Пятрэнка (1919—1997) заўважыў верш «Ручнікі» студэнткі БДУ Веры Вярбы (Гертруды Сакаловай; 1942—2012) ў часопісе «Полымя». Яго кранула дзея і дасьціпнасьць гутаркі на падставе народных вобразаў. Ручнік абазначаў утульнасьць дому, гасьціннасьць яго гаспадароў і повязь усіх пакаленьняў роду. Таму ручнік выступаў абярэгам сям’і. Вада ўвасабляла жыцьцё, а рака ўспрымалася ў якасьці плыні, якая жывіць навакольле каханьнем. Словы «ўпусьціла дзеўка беленькі ручнік» абазначалі кіданьне сямейных патрабаваньняў у плыню асабістага каханьня. Пацалунак служыў ахоўнікам узьніклых стасункаў між каханкамі, якіх аберагаў ад спакусьлівай вірлівасьці. У выкананьні гурта «Песьняры» злучнік «што як» замяніў «бо», у выніку чаго выраз стаў перадаваць гумар хлопца[2].
Словы
рэдагаваць
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Песьня «Ручнікі» // «Песьняры», 13 лістапада 2018 г. Праверана 29 жніўня 2021 г.
- ^ а б Міхась Шавыркін. Ручнікі // Зьвязда : газэта. — 31 сьнежня 2013. — № 245 (27610). — С. 13. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ВІА «Песьняры». Песьня «Ручнікі» // Сяргей, 10 ліпеня 2014 г. Праверана 29 жніўня 2021 г.
- Гурт «Песьняры». Песьня «Ручнікі» (чорна-белае відэа) // «Глямурны цыган», 10 сьнежня 2008 г. Праверана 29 жніўня 2021 г.
- В. Арлоў. «Песьняры» - Батлейка. Песьня «Ручнікі» (Беларускае тэлебачаньне 1971 г.) // «Павет», 8 студзеня 2009 г. Праверана 29 жніўня 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |