Рукша — мужчынскае імя.

Rocksch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rocco + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рукша»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рокш (Rocksch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рокіль; германскае імя Rochilo) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[2] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: именья в Полоцкомъ повете… Рукшаничи (13 студзеня 1517 году)[4]; на человека боярина господарьского Юрыя Мацковича, наимя на Рукшю Якубовича (23 чэрвеня 1520 году)[5]; Mikolay Rukszewicz (4 сьнежня 1553 году)[6]; Jan Bujwid Ruksza (1690 год)[7].

Носьбіты рэдагаваць

Рукшы (Ruksza) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[8].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ракшыцы, на гістарычнай Браслаўшчыне — Рукшы, на гістарычнай Віленшчыне — Рукшаны.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 214.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 325.
  5. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1457.
  6. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 94.
  7. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 239.
  8. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 310.