Вялікая Фатра
горны хрыбет у Славаччыне
Вялікая Фатра (па-славацку: Veľká Fatra) — горны масіў у паўночнай Славаччыне, частка Фатранска-Татранскай вобласьці. Найвышэйшы пункт — гара Острэдак (1592 м). Цікава, што Вялікая Фатра ніжэй за Малую.
Вялікая Фатра | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Острэдак | |
Вышыня | 1596 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня | 45 км |
Шырыня | 20 км |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Жыліна, Банска Быстрыца |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Славаччына |
Горная сыстэма | Заходнія Карпаты |
Вялікая Фатра | |
У 1971 годзе тэрыторыя Вялікай Фатры была абвешчаная запаведнікам, а з 1 красавіка 2002 году зьяўляецца Нацыянальным паркам. На тэрыторыі запаведніка расьце каля 1000 відаў рэдкіх расьлінаў, тут самы вялікі цісавы гай у Эўропе. Амаль 90 % тэрыторыі пакрыта букам, піхтай, таксама сутракаецца елка.
Значная частка хрыбта складзена з розных мэзазойскіх пародаў. Цэнтральная частка складаецца са сланцаў, паўднёвая і паўднёва-заходняя з вапняка і даляміта.
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |