Рудзіла
Рудзіла, Рудзела (Рудзель, Родзель, Рудаль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Рудзіла лац. Rudziła | |
Rudila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ruodo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рудзела, Рудзель, Родзель, Рудаль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рудзіла» |
Паходжаньне
рэдагавацьРодзіла, Рудзіла, Рудзела або Рудала (Hrodilo, Rodilo[1], Rudila, Rudela, Ruadalo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rudel (Rudil)[4].
У Прусіі бытавала імя Родэль: Rodele (1364 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Якуб Роделевич (24 жніўня 1524 году)[6]; Michałko Rudzielewicz (1561 год)[7]; Алексей Руделевичъ (13 жніўня 1591 году)[8]; Maciei Rudieliowicz s synem Stasiem… Grzyg Rudeliewicz (11 кастрычніка 1597 году)[9]; Iozeph Rudyło chorazy Mozyrski, ręka swą (30 верасьня 1614 году)[10]; Maciey Rutela (1624 год)[11]; Stanisław Rudelewicz… Matuk Rudelewicz (1641 год)[12]; od xdza Rudelewicza (1675—1677 гады)[13]; od P. Adama Rodila (1690 год)[14]; Józef Rodelewicz (30 жніўня 1734 году)[15]; Rodziłowicz (1768 год)[16]; Agata Rudelowa (13 лістапада 1764 году)[17]; Jerzy Rodellewicz (21 жніўня 1780 году)[18]; Jan Rodelewicz (6 лютага 1786 году)[19].
Носьбіты
рэдагаваць- Аляксей Рудзелевіч — жыхар маёнтку Чашыцаў (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1591 годзе[20]
- Юзэф Рудыла — мазырскі харужы, які ўпамінаецца ў 1614 годзе
Рудалевічы (Rudolewicz, Rudalewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[21].
Радзіловічы (Radziłowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[22].
Рудэлевічы (Rudelewicz) гербу Алемані — літоўскі шляхецкі род[23].
На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Рудлава (Рудлова) у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[24].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Рудалі і Рудзелішкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Nègre E. Toponymie générale de la France. Vol. 2. — Genève, 1991. P. 796.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 887.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 704.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 7.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 153.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 390.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 469.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 7. — Вильна, 1870. С. 11.
- ^ Ragauskaitė A. XVII a. kėdainiečių asmenvardžių darybos tendencijos // Baltu filoloģija. T. 27, nr. 1 (2018). P. 110.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 54.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 533.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 103.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 43.
- ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 90.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 140.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 324.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 422.
- ^ Яўген Анішчанка, Чашицы инвентарь 1591 г. в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 ліпеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 398.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 245.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 302.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 252.