Ругаі (па-латыску: Rugāji) — вёска ў Латвіі, у гістарычным рэгіёне Латгалія, цэнтар Ругайскага краю. Праз Ругаі цячэ рака Варніенэ, праходзіць шаша Р47 Балві — Капунэ. Знаходзіцца за 310 кілямэтраў ад Рыгі, за 60 ад Рэжыцы, за 35 ад Лубаны, за 34 ад Гулбэнэ і за 18 ад Балваў.

Ругаі
лат. Rugāji
Дата заснаваньня: 1922
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Край: Ругайскі
Вышыня: 102 м н. у. м.
Насельніцтва: 585 чал. (2015)Vietvārdu datubāze
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-4570
Геаграфічныя каардынаты: 56°59′58″ пн. ш. 27°7′37″ у. д. / 56.99944° пн. ш. 27.12694° у. д. / 56.99944; 27.12694Каардынаты: 56°59′58″ пн. ш. 27°7′37″ у. д. / 56.99944° пн. ш. 27.12694° у. д. / 56.99944; 27.12694
Ругаі на мапе Латвіі
Ругаі
Ругаі
Ругаі

Населены пункт Ругаі пачаў утварацца пасьля стварэньня тут парафіі ў 1922 року.[1] Назва вёскі паходзіць ад прозьвішча млынара.[2] У 1931 годзе Ругаі атрымалі статус вёскі. У Ругаі знаходзяцца самакіраваньне, пошта, школа, бібліятэка, амбуляторыя, дом культуры, крамы, кавярня, аўтасэрвіс, помнікі, каталіцкі ды праваслаўны храмы.

  1. ^ Latvijas pagasti. Enciklopēdija. A/S Preses nams, Rīga, 2001—2002 ISBN 9984-00-412-0
  2. ^ https://web.archive.org/web/20081001003509/http://www.rugaji.lv/page2.html