Рубон Віцебск
«Рубон» — беларускі баскетбольны клюб зь Віцебску, што выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
БК Рубон | |||
Ранейшыя назвы | Лякаматыў | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 2006 | ||
Мінуўшчына |
| ||
Месцазнаходжаньне | Віцебск, Беларусь | ||
Арэна | Віцебскі цэнтральны спартовы комплекс Зьмяшчальнасьць: 330 | ||
Галоўны трэнэр | Руслан Байдакоў | ||
Чэмпіянат | Беларусі | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына |
Гісторыя
рэдагавацьМужчынскі баскетбольны клюб быў заснаваны летам 1995 году, калі дзякуючы фінансавай падтрымцы Яўгена Шаракова і ягонай фірмы «Шыком» каманда з аднайменным назовам узяла ўдзел у турніры «Спалдынг» у Менску. Ідэйным натхняльнікам і галоўным трэнэрам стаў заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь Дзьмітры Рыбакоў. Каманда заняла 2-е месца, пасьля чаго было вырашана захаваць яе і ператварыць у прафэсійны клюб.
У сэзоне 1995—1996 гадоў каманда атрымала ліцэнзію ад Беларускай фэдэрацыі баскетболу і стала сталым удзельнікам Найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Кіраваць камандай працягнуў Дзьмітры Рыбакоў. Ужо праз два гады пасьля заснаваньня, то бок у сэзоне 1997—1998 гадоў, каманда стала срэбраным прызэрам чэмпіянату Беларусі.
Практычна з самага заснаваньня спонсарамі сталі кампанія «КіС» і Віцебскае аддзяленьне «Беларускай чыгункі», таму ў розны час віцябляне выступалі пад назвамі «Шыкам-Лякаматыў» і «Лякаматыў-КіС».
У 2000-я гады Дзьмітры Рыбакоў працягваў заставацца дырэктарам і галоўным трэнэрам, але фактычна гульнёй каманды кіравалі старэйшыя трэнэры Аляксандар Гуляеў (2001—2006), Сяргей Махон (2006—2008) і Руслан Байдакоў (2008—2009), а ў сэзоне 2004—2005 гадоў у якасьці кансультанта ў камандзе працаваў самы тытуляваны беларускі трэнэр Аляксандар Барысаў. У гэтыя гады каманда выйгравала срэбраныя (2003—2004) і бронзавыя (2004—2005) мэдалі чэмпіянату Беларусі.
З 2009 году галоўным трэнэрам ёсьць Руслан Байдакоў — выхаванец віцебскага баскетболу, пераможца моладзевага чэмпіянату Эўропы 1994 году, які гуляў за беларускія, расейскія, польскія і нямецкія клюбы, а таксама кіраваў юніёрскай, моладзевай і нацыянальнай зборнымі Беларусі.
Напачатку сэзону 2011—2012 гадоў было пастаноўлена зьмяніць назву каманды. Пасьля шэрагу кансультацыяў з прадстаўнікамі віцебскіх СМІ і заўзятарамі была абраная назва «Рубон»[1].
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1998, 2004.
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2005.
- Фіналіст Кубка Беларусі: 1999, 2004, 2006, 2010.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Баскетбольны клуб «Лакаматыў-КіС» перайменавалі ў „Рубон“». Народныя навіны Віцебска.