Роў Яна і Цэцыліі

роў у Беларусі

Роў Я́на і Цэцы́ліі — эразійная лагчына, гэоляга-геамарфалягічны і палеанталягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.

Магіла Яна і Цэцыліі

Разьмешчаны каля заходняй ускраіны вёскі Багатырэвічы Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня рову складае 700 мэтраў, шырыня да 100 мэтраў, глыбіня да 10 мэтраў, плошча 0,3 км².

Лагчына ўтварылася пры размыве азёрна-ледавіковай нізіны за 14 тысячаў гадоў. Мае зьвілістую форму. Уключае помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (з 1963) Самастрэльнікі — апорнае геалягічнае агаленьне старажытных вазёрных і балотых адкладаў муравінскага міжледавікоўя. Адклады магутнасьцю 3,3 м багатыя на рэшткі выкапнёвай флёры (больш за 100 відаў), што існавала каля 100 тысячаў гадоў назад. Ахоўны статус нададзены ў 1998 годзе.

На паверхні заходняга схілу, паводле паданьня, знаходзяцца магілы герояў рамана Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» Яна і Цэцыліі.

Літаратура

рэдагаваць