Ро́бэрт Габрые́ль Муга́бэ (па-ангельску: Robert Gabriel Mugabe; 21 лютага 1924 году, Кутама, каля Солзбэры — 6 верасьня 2019 году, Сынгапур[2][3][4]) — зымбабвійскі палітык, прэзыдэнт Зымбабвэ ў 1987—2017 гадах.

Робэрт Мугабэ
Robert Gabriel Mugabe
Робэрт Мугабэ ў траўні 2015 году
Робэрт Мугабэ ў траўні 2015 году
Прэзыдэнт Зымбабвэ
31 сьнежня 1987 — 21 лістапада 2017
Папярэднік: Канан Банана
Наступнік: Эмэрсан Мнангагва
Прэм’ер-міністар Зымбабвэ
18 красавіка 1980 — 31 сьнежня 1987
Прэзыдэнт: Канан Банана
Папярэднік: пасада створаная
Наступнік: пасада адмененая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 лютага 1924 (100 гадоў)
Кутама, Паўднёвая Радэзія
Памёр: 6 верасьня 2019
Сынгапур
Партыя:
Сужэнец: 1) Салі Гайфрон (1961—1992),
2) Грэйс Мугабэ (Маруфу) (з 1996)
Дзеці: Сыны: Робэрт-Пітэр-малодшы, Бэлармінэ,
Дачка: Бона
Бацька: Габрыель Мугабэ
Маці: Amai Bona Mugabe[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Прэм’ер-міністар Зымбабвэ ў 1980—1987 гадах, старшыня кіроўнай партыі Зымбабвэ ЗАНС-АР да 19 лістапада 2017 году. З 30 студзеня 2015 году па 30 студзеня 2016 году ўзначальваў Афрыканскі саюз.

Вучоба. Дарослае жыцьцё

рэдагаваць

Веравызнаньне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Вучыўся на настаўніка. Удзельнічаў у заснаваньні незалежніцкага руху ў Зымбабвэ. Пасьля прыходу да ўлады ўсталяваў самадзяржаўную ўладу. Вядомы перасьледамі на «белых сялянаў» (2001) і славеснымі нараканьнямі да ЗША. Заяўляе прыхільнасьць сацыялізму праз адмову ад рынкавай эканомікі па праграме МВФ, выступае прыхільнікам нацыяналізацыі прамысловасьці й канцэпцыі «цьвердых цэн» на жыцьцёва патрэбныя тавары. З-за гэтага Мугабэ на Захадзе абвінавачваецца ў парушэньні правоў чалавека, карупцыі, правальнай эканамічнай палітыцы й чорным расізьме. Пашырана яго характарыстыка як дыктатара.

З 24 ліпеня 2014 году пасьля адстаўкі прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса зьяўляецца самым пажылым дзейным кіраўніком дзяржавы ў сьвеце, зь невялікім перапынкам з 13 кастрычніка па 1 сьнежня 2016 году, калі тытул самага пажылога дзейнага кіраўніка дзяржавы заняў апякун Тайлянду — Пром Тынсуланан.

Адстаўка

рэдагаваць

У лістападзе 2017 году ў выніку вайсковага перавароту ў Зымбабвэ Робэрт Мугабэ адхілены ад улады[5][6] й зьмешчаны пад хатні арышт[7][8][9][10], затрыманы некалькі міністраў ураду Зымбабвэ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Робэрт Мугабэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў