Рацыянальны лік
(Перанакіравана з «Рацыянальныя лікі»)
Рацыяна́льны лік — лік, які можна прадставіць як адносіну двух цэлых лікаў або, інакш кажучы, гэта дроб, лічнікам і назоўнікам якога зьяўляюцца цэлыя лікі.
Дроб звычайна запісваюць так, каб назоўнік быў дадатным. Таму можна сказаць, што рацыянальны лік — гэта лік, які зьяўляецца адносінай цэлага і натуральнага ліку.
Мноства рацыянальных лікаў уключае ў сябе мноства цэлых лікаў, бо любы цэлы лік можна прадставіць як дроб, лічнікам якога зьяўляецца ён сам, а назоўнікам — лік 1.
Мноства рацыянальных лікаў абазначаецца сымбалям .