Рафал Тшаскоўскі
Рафал Казімеж Тшаскоўскі (па-польску: Rafał Kazimierz Trzaskowski; 17 студзеня 1972, Варшава ) — польскі палітык, доктар гуманітарных навук. Прэзыдэнт Варшавы з 22 лістапда 2018 году.
Рафал Тшаскоўскі | |
![]() | |
з 22 лістапада 2018 | |
Папярэднік | Ганна Гранкевіч-Вальц[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 студзеня 1972[1] (51 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Małgorzata Trzaskowska[d][2] |
Бацька: | Анджэй Тжаскоўскі[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту VII скліканьня (2009—2013)[3], у 2013—2014 гг. — міністар адміністрацыі і ўкараненьня лічбавых тэхналёгіяў, у 2014—2015 гг. — віцэ-міністар замежных справаў па эўрапейскіх пытаньнях, дэпутат Суйму VIII скліканьня (2015—2018)[4]. З 2020 году — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская плятформа». 15 траўня 2020 году абраны кандыдатам ад Грамадзянскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Польшчы[5].
Пасьля першага туру галасаваньня 28 чэрвеня 2020 году выйшаў у другі тур разам зь дзейным прэзыдэнтам Анджэям Дудам.
Скандал зь беларусамі рэдагаваць
У сьнежні 2019 году Тшаскоўскі выклікаў скандал сваёй заявай, што над Варшавай «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя зьмены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў тады Свабодзе, што Тшаскоўскі меў на ўвазе савецкую архітэктуру сталіцы[6].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г https://web.archive.org/web/20200609180038/http://www.sejm.gov.pl/sejm8.nsf/posel.xsp?id=407&type=B
- ^ https://zyciorysy.pl/biografia/malgorzata-trzaskowska/
- ^ Рафал Тшасковскі на аіфцыйным сайцеЭўрапарлямэнту. www.europarl.europa.eu. Праверана 2020-05-15 г.
- ^ Рафал Тшасковскі на афіцыйным сайце Сэйму Польшчы. www.sejm.gov.pl. Праверана 2020-05-15 г.
- ^ Польскі палітык, які хацеў выгнаць «беларускі дух» з Варшавы, ідзе ў прэзыдэнты, Радыё Свабода, 15 траўня 2020
- ^ Мэрыя Варшавы патлумачыла словы пра «беларускі дух», ад якога «трэба пазбавіць горад», Радыё Свабода, 15.12.2019