Расстрэл чыгуначнікаў (1938)
Расстрэ́лы чыгу́начнікаў — масавыя забойствы каля 300 беларускіх чыгуначнікаў з розных беларускіх местаў, зьдзейсьненыя ў 1938 року.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа часам сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі адбыліся страйкі чыгуначнікаў супраць вывазу рэпрэсаваных суайчыньнікаў у Сыбір і Запаляр’е. На загад наркама шляхоў зносінаў Лазара Кагановіча каля 300 працаўнікоў чыгункі з розных мясьцінаў Беларусі былі расстраляныя, а іхнія целы закапаныя ў жывёламогільніку ў вёсцы Цівалі (цяпер мікрараён Менску).
У 1960-я рокі пачалася забудова вёскі Цівалі. Пры гэтым вайскоўцы Беларускага палку Міністэрства ўнутраных справаў раскапалі могільнік і побач з косткамі жывёлаў знайшлі прастрэленыя чарапы людзей ды іхнія парэшткі, скручаныя калючым дротам. Усе парэшткі былі спаленыя напалмам і пахаваныя ў лесе каля дарогі на Ракаў.
Цяпер на месцы пахаваньня асфальтаваная пляцоўка, вакол — жылыя дамы ды сярэднія школы №9 і №103[1].
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 1994 року беларускі паэт Сяргей Законьнікаў напісаў паэму „Цівалі“, прысьвечаную трагедыі. Паэму пераклаў на польскую мову Чэслаў Сэнюх[2].
У 2012 року выйшаў дакумэнтальны фільм „Цівалі“[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ У Цівалях ушанавалі памяць расстраляных чыгуначнікаў Грамадзтва. Новы час (30 студзеня 2017). Праверана 4 лістапада 2021 г.
- ^ а б Гаравы, Марат (26 кастрычніка 2012) У Менску адбылася дэманстрацыя стужкі „Цівалі“ Грамадзтва. Новы час. Праверана 4 лістапада 2021 г.