Цэнтральны банк Расеі

Цэнтральны банк Расейскай Фэдэрацыі (Банк Расеі) (па-расейску: Центральный банк Российской Федерации (Банк России)) — галоўны банк першага ўзроўню, галоўны эмісійны, грашова-крэдытны інстытут Расейскай Фэдэрацыі, які распрацоўвае і ажыцьцяўляе ў супрацы з Урадам Расейскай Фэдэрацыі адзіную грашова-крэдытную палітыку і надзелены асаблівымі паўнамоцтвамі, у прыватнасьці, правам эмісіі грашовых знакаў і рэгуляваньня дзейнасьці банкаў.

Цэнтральны банк Расеі
Центральный банк Российской Федерации
Абрэвіятура ЦБР
Папярэднік Расейскі рэспубліканскі банк Дзяржбанку СССР
Дата ўтварэньня 13 ліпеня 1990 (30 гадоў таму)
Тып цэнтральны банк
Штаб-кватэра Масква
Каардынаты 55°27′ пн. ш. 37°22′ у. д. / 55.45.47° пн. ш. 37.37.17° у. д. / 55.45.47; 37.37.17Каардынаты: 55°27′ пн. ш. 37°22′ у. д. / 55.45.47° пн. ш. 37.37.17° у. д. / 55.45.47; 37.37.17
Дзейнічае ў рэгіёнах Расея
Старшыня Эльвіра Набіўліна
Сайт [1]

Банк Расеі выконвае ролю галоўнага каардынацыйнага і рэгулюючага органа ўсёй крэдытнай сыстэмы краіны, выступае органам эканамічнага кіраваньня. Банк Расеі кантралюе дзейнасьць крэдытных арганізацыяў, выдае і адклікае ў іх ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацыяў, а ўжо крэдытныя арганізацыі працуюць зь іншымі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі, пры гэтым Банк Расеі таксама зьяўляецца юрыдычнай асобай.