Наўгародзкае княства
Наўгарóдзкае кня́ства, Наўгарóдзкая рэспýбліка, Наўгарóдзкая зямля́ — дзяржава ў паўночна-ўсходняй Эўропе з 1136 па 1478 гады з цэнтрам у Вялікім Ноўгарадзе, кіруючая эліта якой складалася з буйнога баярства. У пэрыяд найбольшага росквіту, акрамя самой Наўгародзкае зямлі, у яе ўваходзілі тэрыторыі ад Балтыйскага мора на захадзе да Ўральскіх гор на ўсходзе і ад Белага мора на поўначы да вышнявінаў Волгі і Заходняе Дзьвіны на поўдні.
Наўгародзкае княства | |||||
| |||||
| |||||
[[Файл:{{{Месцазнаходжаньне}}}|282пкс|Месцазнаходжаньне Наўгародзкага княства]] | |||||
Афіцыйная мова | Наўгародзкая | ||||
Найбуйнейшы горад | Вялікі Ноўгарад |
Станаўленьне і рост
рэдагавацьТэндэнцыі да адзьдзяленьня ад Кіева Вялікага Ноўгарада — сталіцы Наўгародзкае рэспублікі — праявіліся ўжо ў пачатку XI стагодзьдзя. Іх прадстаўніком было наўгародзкае баярства, падтрыманае насельніцтвам горада, абавязаным плаціць даніну і пастаўляць войска для паходаў кіеўскага князя. У пачатку XII стагоддзя Ноўгарад ужо пачаў запрашаць князёў без узгадненьня зь вялікім князем кіеўскім. У 1136 годзе баяры і купецкая верхавина Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі, выкарыстоўваючы шырокі рух народных масаў, дабіліся палітычнай самастойнасьці. Значныя гандлёва-рамесныя пасады існавалі ў старажытных наўгародзкіх гарадах - Старой Русе, Ладазе, Таржку, Карэлі, Арешку, якія мелі палітычнае самакіраваньне і лічыліся прадмесьцямі (васаламі) Вялікага Ноўгарада.
У XII–XIII стагодзьдзях у склад Наўгародзкай рэспублікі ўваходзіў Пскоў, які з сярэдзіны XIII стагодзьдзя пачаў адзьдзяляцца ад Ноўгарада. Юрыдычна яго незалежнасьць ад Ноўгарада была прызнана Балатоўскай дамовай 1348 года. У XII–XIII стагодзьдзях тэрыторыя Наўгародзкай фэўдальнай рэспублікі пашырылася ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім напрамках. Асвойваліся Абаножжа, Падзьвіньне, узьбярэжжа Белага мора. Вугорскія плямёны, якія пражывалі на Паўночным Урале, плацілі даніну Вялікаму Ноўгараду. Вялікае эканамічнае значэньне для Наўгародзкай фэўдальнай рэспублікі мелі паўночныя ўладаньні, багатыя на футра, марскіх жывёлаў, рыбу, соль і інш.