Рапуха шэрая
Рапуха звычайная, або шэрая (Bufo bufo) — земнаводнае, якое належыць да сямейства рапухі.
Шэрая (звычайная) рапуха | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Земнаводныя |
Атрад | Бясхвостыя |
Сямейства | Рапухі |
Род | Рапухі |
Від | Рапуха шэрая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bufo bufo | |
Апісаньне
рэдагавацьЗвычайна даўжыня цела складае 6-8 см, можа дасягаць 10-15 см і нават 20 см. Маса 20-200 г. Цела масіўнае, адносна шырокае. Морда круглаватая. Канечнасьці адносна кароткія. Перамяшчаецца рапуха часьцей за ўсё паўзком. Афарбоўка верху звычайна аднатонная, шэрага, карычневага, часам амаль чорнага, шэра-аліўкавага колеру. Зьнізу брудна-белая, сьветла-шэрая або жаўтаватая, аднатонная ці часам з дробнымі цёмнымі плямамі. На ўнутраным баку задняй лапкі, на выгінах пальцаў ёсьць двайныя сучляноўныя гурбячкі.
Літаратура
рэдагаваць- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |