Рапуха зялёная (Bufo viridis) — земнаводнае, якое належыць да роду рапухі.

Зялёная рапуха
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаЗемнаводныя
АтрадБясхвостыя
СямействаРапухі
РодРапухі
ВідРапуха зялёная
Бінамінальная намэнклятура
Bufo viridis

Апісаньне рэдагаваць

Дарослыя асобіны звычайна маюць даўжыню каля 50-70 мм, найбольшая даўжыня — 140 мм. Маса 12-52 г. Скура гузаватая. Верхняя частка цела сьветла-шэрага колеру зь зеленаватым адценьнем. На гэтым фоне раскіданы цёмна-зялёныя плямы, аблямаваныя вузенькай чорнай палоскай. Часта сустракаюцца чырвоныя кропачкі як на саміх плямах, так і паміж імі. Афарбоўка вельмі зьменлівая: практычна немагчыма знайсьці асобінаў, якія былі б падобныя па колькасьці плямаў, іх контурах, разьмяшчэньні, афарбоўцы. Афарбоўка ніжняй часткі цела: брудна-белы фон, часта зь цёмнымі плямамі. Сучляноўныя гурбячкі на ніжнім баку пальцаў задніх лапак звычайна адзінкавыя.

Літаратура рэдагаваць

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць